Юпатаў С. I., Калтанюк У. М. Хірургічныя хваробы: Вучэбны дапаможнік — Мн.: Выш. шк., 1996. — 351 с. Паслядоўна, пачынаючы ад больш «простых» хвароб, разглядаюцца асноўныя захворванні, якія прадугледжаны праграмай для абучэння студэнтаў лячэбнага факультэта. 1,8 МБ Спампаваць у фармаце doc, ці фармаце djvuАпісанне кожнага захворвання падаецца ў наступнай паслядоўнасці: анатама-фізіялагічныя даныя, этыялогія і патагенез, класіфікацыя, сімптомы, клінічная карціна, метады даследавання, дыферэнцыяльная дыягностыка, лячэнне, як хірургічнае, так і кансерватыўнае, прафілактыка. Дапаможнік быў распрацаваны выкладчыкамі Гомельскага медычнага універсітэту. Нягледзячы на недасканаласць мовы -- гэта бадай адзіны сучасны падручнік па хірургіі па-беларуску ў найноўшай гісторыі.
Кнігі па медыцыне
Рубрыкі: Медычная літаратура. Bookmark the спасылка. Дадаць каментар альбо пакінуць trackback:Trackback URL.

2 Каментароў
Усё гэта класна, але адначасова і катастрафічна ўбога. Я двума рукамі за беларусізацыю медыцыны і медлітаратуры. Сапраўды, сайтаў як ваш больш не ведаю. Але што за анекдот - заходзіш у "Медычная літаратура" і бачыш адзін-адзіны нейкі артыкул, ці які там пераклад.
Я разумею, чаму толькі адзін. Таму можна і не варта зараз траціць час на такую няпростую, але не вельмі патрэбную зараз працу? Ну які інтарэс, акрамя банальнай цікаўнасьці, ў чытаньні састарэлага опусу па хірургіі? На мой погляд, лепей засяродзіцца на навінах медыцыны і яе розных галін, на нейкіх больш сціслых па памеру, але сучасных і цікавых матэрыялах. Хаця, можа вы свой сайт і неяк інакш бачыце.
І што такое "сайт неабыякавых медработнікаў"? А хто абыякавы? Той, хто па-расейску чытае і піша? Так жа і ў вас тут двухмоўе (я так лічу - гэта калі ўжо лянота перакладаць, так?). І таксама несур'ёзна выглядае "Медычны НЕЗАЛЕЖНЫ інфармацыйны рэсурс". Незалежнасьць - гэта, канечне, добра. Але палітычная афарбоўка, якая б не была, медыцынскаму сайту не да твару. Толькі спужаеце рэкламадаўцаў.
І не забывайцеся пра тое, што адна толькі беларуская мова не зробіць ваш сайт цікавым, адметным, прагрэсіўным і іншае. Мова мовай, але кантэнт павінен быць up to date, свежы, цікавы і каляровы.
Пакрыўдзіць нікога не хацеў, крытыкую добразычліва.
Жадаю посьпехаў!
Дзякуй вялікі за праяўлены інтарэс і меркаванне.
Для нас гэта вельмі каштоўна.
На рэсурсе ёсць 2 асноўных раздзела -- "Блог" і "Матэрыялы". У рубрыцы "Блог" падаюцца навіны і меркаванні на актуальныя тэмы з жыцця медычнага асяроддзя ў Беларусі і за межамі, а ў рубрыцы "Матэрыялы" – інфармацыя не прывязаная да дат і падзей па тэматыцы беларускай медычнай традыцыі, гісторыі беларускай медыцыны і г. д.
Вядома, што адразу хацелася б каб “Матэрыялы” былі б запоўненыя тэрабайтамі інфы, але, на жаль, адразу так не бывае. Але заўвага пра пуставатасць раздзела “Медычная літаратура” слушная. Магчыма не варта было бы яго заводзіць, каб не прапанова аднаго з наведвальнікаў, якога рэсурс натхніў на тое, каб шукаць і рабіць электронныя кнігі па медыцыне па-беларуску. Добрую ініцыятыву трэба вітаць – так і зрабіўся раздзел. На цяперашні момант там змешчаны яшчэ 2 руска-беларускія слоўнікі па медыцыне. Дарэчы, менавіта, падобныя слоўнікі больш за ўсё хацелася б сабраць на нашым рэсурсе, як найбольш запатрабаваную інфармацыю для тых хто хоча каб беларускасць была не толькі дома, але і на працы таксама. Спадзяюся, што гэты матэрыял камусьці будзе карысны, а кагосьці, магчыма, і натхніць да такой працы.
Наш сайт мы бачым як крыніцу актуальнай, карыснай, магчыма цікавай, але заўсёды крытычнай інфармацыі пра жыццё сферы аховы здароўя ў Беларусі і за мяжой. Таксама мы бачым рэсурс як месца абмену меркаваннямі пра сітуацыю ў беларускай медыцыне, магчымасць “выказаць набалелае” і пераканацца, што ты не адзін так думаеш, штосьці змяніць да лепшага, знайсці паплечнікаў, стаць мацней і шчаслівей.
І што такое "сайт неабыякавых медработнікаў"? А хто абыякавы? Той, хто па-расейску чытае і піша? Так жа і ў вас тут двухмоўе (я так лічу - гэта калі ўжо лянота перакладаць, так?).
Абыякавасць чалавека не звязана з мовай, якой ён карыстаецца. Таму двухмоўе тут не прычым – для нас неістотна на якой мове калега размаўляе. А неабыякавыя – гэта тыя, якія не страцілі інтарэс да жыцця і прафесіі, якія імкнуцца да стварэння, развіцця і удасканалення ва ўсіх сэнсах.
…несур'ёзна выглядае "Медычны НЕЗАЛЕЖНЫ інфармацыйны рэсурс". Незалежнасьць - гэта, канечне, добра. Але палітычная афарбоўка, якая б не была, медыцынскаму сайту не да твару. Толькі спужаеце рэкламадаўцаў.
Незалежнасць маецца на ўвазе ад афіцыйных структур, кшталту МЗРБ. Мы вольныя ў сваіх выказваннях і меркаваннях, свабодныя ад дыктату пасадаў, уплыву палітычных партыяў. Doktar.net – праект некамерцыйны (прынамсі пакуль). Гэта не значыць, што мы не зацікаўленыя ў інвестыцыях, проста зараз яшчэ малавата досведу, прадукт не такі прэзентабельны як хацелася б.
І не забывайцеся пра тое, што адна толькі беларуская мова не зробіць ваш сайт цікавым, адметным, прагрэсіўным і іншае.
Дзякуй вялікі за клопат, мы выдатна гэта разумеем. Але ж і Gazeta Wyborcza не заўсёды была тым чым ёсць зараз. Таму запрашаем да супрацоўніцтва, прапануем далучацца і разлічваем, што Ваш крытычны позірк на Doktar.net знойдзе свой працяг у цікавых матэрыялах для гэтага рэсурсу.