Як паведаміла галоўны эпідэміёлаг Міністэрства Аховы Здароўя Беларусі Іна Карабан, за 10 тыдняў эпідэміі ў кантрольных гарадах на грып і вострыя рэспіраторныя вірусныя інфекцыі перахварэлі больш за 650 тыс чалавек. Па словах чыноўніцы, з тых што захварэлі, 50% склалі дзеці да 14 год. За час эпідэміі было шпіталізавана каля 7000 чалавек, з 18 кантрольных населеных пунктаў эпідэмія не абвяшчалася ў 5. Эпідэмія была абвешчана 15 студзеня, ахапіла 42 адміністрацыйныя тэрыторыі, прымусіла прыпыніць заняткі ў 116 школах і 5 дзіцячых садках.
Паводле interfax.by.
