7 красавіка найбуйнейшая медычная арганізацыя свету – Сусветная Арганізацыя Аховы Здароўя адзначыла 60 тадавіну свайго заснавання.
З нагоды свайго юбілею СААЗ у 2008 годзе плануе выпуск кнігі пад назвай “Інфармацыю у масы – кампаніі медыка-санітарнай асветы 1948-2008 гадоў”. Аснову выдання склалі плакаты, выпушчаныя ў межах санітарна-асветніцкіх кампаній з ўсіх краінах, дзе ёсць прадстаўніцтва СААЗ. Плануецца, што плакаты будуць прадстаўленыя ў храналагічным парадку і стануцца цікавай ілюстрацыяй нацыянальных асаблівасцяў прыярытэтаў службаў аховы здароўя розных краін ў святле глабальных праблем грамадскага здароўя. З некаторымі ўзорамі гэтай творчасці можна пазнаёміцца на старонцы http://www.who.int/who60/resources/posters/ru/index.html.
Таксама ў межах святкавання юбілею СААЗ у розных краінах свету ў 2008 годзе будзе праходзіць фотавыстава на тэму: “Наша здароўе – наша будучыня”. Калекцыя фотаздымкаў адлюстроўвае гісторыю гэтай міжнароднай арганізацыі ад самага пачатку, а таксама дэманструе асноўныя этапы ў гісторыі аховы грамадскага здароўя: распрацоўка першай паспяховай вакцыны супраць поліоміеліта, ліквідацыя натуральнай воспы, змаганне супраць тытуню і г.д. Некаторыя фотаздымкі можна зараз пабачыць тут: http://www.who.int/features/history/ru/index.html.
