Forbes назваў самыя здаровыя краіны сьвету

Рэйк'явік -- сталіца Ісландыі

Рэйк'явік — сталіца Ісландыі.

Крытэрамі для ўключэньня ў сьпіс паслужылі нізкі ўзровень забруджанасьці паветра ў найбуйнейшых гарадах, адсотак насельніцтва, які мае доступ да чыстай пітной вады і добрых санітарных умоваў, нізкая колькасьць сьмяротнасьці немаўлят, сухотаў, колькасьць дактароў на 1000 чалавек, працягласьць жыцьця ў мужчын, паведамляе newsru.com

У сьпіс увайшлі наступныя краіны:

  1. Ісландыя. У краіне адзначаныя высокі ўзровень працягласьці жыцьця – 72 гады ў мужчын і 74 гады ў жанчын, нізкія ўзроўні сьмяротнасьці немаўлят (2 выпадкі на кожныя 1 000 нованароджаных) і захворваемасьці на сухоты (2,2 на кожныя 100 000 чалавек), а таксама высокую колькасьць лекараў (3,62 на кожныя 1 000 чалавек).
  2. Швэцыя. У краіне адзначаныя нізкія ўзроўні сьмяротнасьці немаўлят (3 на кожныя 1 000 нованароджаных) і захворваемасьці на сухоты (4 выпадкі на кожныя 100 000 чалавек).
  3. Фінляндыя. Нізкія ўзроўні сьмяротнасьці немаўлят (3 на кожныя 1000 нованароджаных) і захворваемасьці на сухоты (4,8 выпадка на кожныя 100 000 чалавек).
  4. Нямеччына. Краіна выдаткоўвае 10,6% ад свайго ВУП на ахову здароўя. Апроч таго, там адзначаны нізкі ўзровень забруджанасьці паветра.
  5. Швайцарыя. У краіне высокі ўзровень працягласьці жыцьця – 71 год у мужчын і 75 год у жанчын, а таксама высокая колькасьць дактароў – 3,61 на 1 000 чалавек.
  6. Аўстралія. Адзначаны нізкі ўзровень забруджанасьці паветра, аднак высокі ўзровень захворваемасьці на сухоты: 5,9 выпадка на кожныя 100 000 чалавек.
  7. Данія. У краіне адзначаны нармальны ўзровень працягласьці жыцьця – 69 гадоў у мужчын і 71 год у жанчын, але колькасьць дактароў зьяўляецца адной з самых нізкіх у сьпісе (2,93).
  8. Канада. У краіне адзначаны адзін з самых высокіх узроўняў працягласьці жыцьця і адзін з самых нізкіх ўзроўняў захворваемасьці на сухоты (3,6 выпадка на кожныя 100 000 чалавек).
  9. Аўстрыя. У краіне адзначаныя нізкі ўзровень сьмяротнасьці немаўлятаў (4 выпадкі на кожныя 1 000 нованароджаных) і высокі ўзровень шчыльнасьці дактароў (3,38 на кожныя 1000 человек).
  10. Нідэрланды. У краіне адзначаны высокі ўзровень забуруджанасьці паветра, вады і глебы. Але ўзровень захворваемасьці на сухоты складае 5,4 выпадка на кожныя 100 000 чалавек.
  11. ЗША. Нізкі ўзровень забруджанасьці паветра, сухотаў, нізкая сьмяротнасьць немаўлятаў і высокі ўзровень працягласьці жыцьця.
  12. Ізраіль. У краіне адзначаныя высокая колькасьць дактароў – 3,37 на кожныя 1 000 чалавек, нармальны ўзровень працягласьці жыцьця – 70 гадоў у мужчын і 72 гады ў жанчын, але ўзровень забруджанасьці паветра пакідае жадаць лепшага.
  13. Чэхія. Узровень сьмяротнасьці немаўлят складае 3 выпадкі на 1000 нованароджаных. Але ў краіне адзначаны нізкі ўзровень працягласьці жыцьця (66 гадоў у мужчын, 71 год – у жанчын и 10,8 выпадка захворваемасьці на сухоты на кожныя 100 000 чалавек.
  14. Гішпанія. У краіне адзначаныя высокія ўзроўні колькасьці дактароў, працягласьці жыцьця і сьмяротнасьці немаўлятаў, але на кожныя 100 000 чалавек прыходзіцца 21,7 выпадка сухотаў.
  15. Францыя. У краіне адзначаныя высокая колькасьць дактароў – 3,37 чалавек на кожныя 1 000 чалавек, і нізкі ўзровень забруджанасьці паветра. Але там адзначаны высокі ўзровень захворваньняў на сухоты – 11 выпадкаў на кожныя 100 000 чалавек.

А што Беларусь?

Колькасьць захворваньняў на сухоты ў нас складае 50,2 выпадка на 100 тыс. чалавек, працягласьць жыцьця ў мужчын складае 63,3 году, 75,5 – у жанчын (праўда, наша мэтодыка падліку розьніцца, дае большыя паказчыкі), узровень сьмяротнасьці ў немаўлят складае 5,2 выпадка на 1 000 нованароджаных, колькасьць дактароў складае 4,77 на 1 000 чалавек.

Паводле nn.by

Рубрыкі: Блог Тэгі: , . Bookmark the спасылка. Дадаць каментар альбо пакінуць trackback:Trackback URL.

Дадаць каментар

Трэба увайсці, каб мець магчымасць каментаваць.