Народ пра хваробы

КАРОСТА І СВЕРБ
Кароста - хвароба ня проста. [256]
Кароста ня проста - панская хвароба. [256а]
Кароста не напасць, каму Бог дасць. [257]
Кароста не напасць, толькі ўночы спаць не дасць. [258]
Вядома: каму свярбіць, той драпае. [259]

СУХОТЫ, КАШАЛЬ, БОЛЬ У ГРУДЗЁХ
Кашаль - хвароба не ліхая, але хата не ўціхае. [245]
Каб ня кашаль і ня ўдуха, была б хата глуха. [246]
Хрыпае (баліць) у грудзёх - ня быць у людзёх. [244]
Пярхота ды чыхота - не свая ахвота. [260]

ТРАСЦА
Трасца нікому ня здасца: сем лет патрасе і на той сьвет занясе. [248]
Адно гарачка, другое балячка. [249]

ПАНОСЫ
Гнятуха, можа, горш трасухі, дарма што сёстры. [250]
Як не балела брушка, так не баліць і душка. [241]
Слабаму жывату і вада завaда. [233]
Еў бы раток, каб прыняў жываток. [236]

СКУЛА
Скулка ня мулка; каму сядзець - таму не завaдзіць. [252]
Скула, што пан - не зачапі. [253]
Скулачка садзіцца - цельца маладзіцца. [254]
На шыі кіла, на кіле скула. [255]

ПСЫХІЯТРЫЯ, ПСЫХАЛОГІЯ
Нуда хужы хваробы. [218]
Як на душы, так і на целе. [213]
Ня кажан хворы, хто стогне. [189]

ГАМЕАПАТЫЯ
Што зашкодзіла, тым і лячыся. [267]

НАЗІРАННІ
Усякаму свая рана баліць. [182]
Чужая болька людзям смех. [194]
Каму акалець, той і ў Пятроўку змерзне. [205]
Каб тыя лекі згінулі навекі. [277]

Крыніца: Прыказкі і прымаўкі ў дзвюх кнігах, кн. 2. Рэд. А.С. Фядосік. - Мн.: Навука і тэхніка, 1976. - 616 ст. У дужках пазначаны нумар у выданні.

ЗАМОВА АД ЗУБНОГА БОЛЮ
(крыніца: У. І. Коваль "Народныя ўяўленьні, павер'і і прыкметы", Гомель 1997)

- Маладзік, маладзік, дзе ты ўчора быў?
- На тым сьвеце.
- А што ты бачыў?
- Гроб.
- А ў гробі што?
- Раба божага цела мёртвае.
- Ці баляць у таго раба божага зубы?
- Не, не баляць.
- Каб жа і ў гэтага раба божага не балелі!

Рубрыкі: Матэрыялы, Медычны гумар. Bookmark the спасылка. Дадаць каментар альбо пакінуць trackback:Trackback URL.

Дадаць каментар

Трэба увайсці, каб мець магчымасць каментаваць.