Лекарскія показкі

- Лекар сказаў, што ў мяне спадчынны талент да гарналыжнага спорту.
- Гэта як?
- А ў мяне косткі хутка зрастаюцца.

#

Хірург разглядае рэнтгенаўскі здымак:
- Так-так! Два рэбры зламана, ключыца зламана, трэшчына ў малой бярцовай костцы. Але ж нічога, у Fotoshop-e ўсё выправім!

#

Лекар (калі расказваеш, можна называць лекараў патрэбнай табе спецыяльнасці):
- Дзеўчына, ад вас так прыемна пахне... Што вы сення пілі?

#

У лабараторыю Роберта Коха зайшоў малады лекар і заспеў яго каля гарачага рондлю.
- Здагадайцеся, што ў мяне тут?
- Стрэптакокі, - неўпэўнена адказаў той.
- Не.
- Халерны вібрыён?
- Не.
- Сухотныя палачкі?
- Таксама не.
Адчыніўшы накрыўку, Кох, усміхаючысь, сказаў:
- Сасіскі, малады чалавек, сасіскі!

#

- Вы занадта напружаны, вам неабходна раслабіцца... Я, напрыклад, у такіх выпадках бяру сваю жонку, еду ў рэстарацыю, ... ...
- Дзякуй за параду, доктар, я так і зраблю. Дзе жыве вашая жонка?...

#

Маладая дзеўчына прыходзіць да лекара і кажа:
- Доктар, у мяне такая праблема: я, што не зраблю, ўсе праз 5 хвілін забываю.
- Ну-с, распранайцеся, лягайце на кушэтку...

#

Аб'ява: " Хлапец з дэфэктам зроку шукае дзяўчыну прыемную навобмацак ."

#

Праблемы? Сялёдка з малаком - і ўсё адыйдзе на другі план.

#

Устаньце ад мяне падалей.

#

Хочаце схуднець - пейце "Фэйры", ён цудоўна распушчае тлушч.

#

Аб'ява ў газэце: "Шукаю інтым. Працу не прапаноўваць."

#

"Плэйбой" плануе пачаць выданне новага часопіса для жанатых мужчын. Кожны месяц на разгортцы будзе адна і тая ж жанчына.

#

Пасля экалагічнай катастрофы на Алясцы, што была вызвана разлівам нафтавай плямы, была праведзена рэабілітацыйная праграма па лячэнню цюленяў, сярэдняга кошту 80 000 даляраў на адну жывёлу. Пасля лячэння двух цюленяў з вялікай помпай і пры вялікай калькасці народу выпусцілі на волю ў заліў. Праз хвіліны на вачах у здзіўленай публікі іх сжэрла касатка.

#

- Як, вы п'еце каву ?! - усклікнуў малады лекар, убачыўшы свайго пацыента. - Гэта немажліва, таму што для вас кава - гэта атрута!
- Але, верагодна, вельмі павольная, таму што я п'ю яе ўжо шэсцьдзесят год.

#

Лекар слухае пацыента і дадае:
- Добра, добра ...
- Доктар, а што добрага-та ?
- Добра, што ў мяне такога няма!

#

Ў адной шклянцы ў нас жывая вада, а ў іншай яна ўжо здохла.

#

Чароўная палачка з расейскай казкі: махнеш тры разы - і любое жаданне знікае..
Рэкляма: "Мыла гаспадарчае - аднім сваім выглядам забівае любыя бактэрыі."

#

Муж голіцца ў ваннай і сварыцца:
- Купіў новае лязо, а яно ні чарта не голіць...
Голас жонкі з пакою:
- Дзіўна, а лінолеўм яно ўчора добра рэзала.

#

Маленькі хлопчык доўга ляжыць, прыклаўшы вуха да памперсу, а потым з разчараваннем кажа:
- Маняць усё ў рэкламе, яны не дыхаюць.

#

Чырвоны Капялюшык прыходзіць да бабулі і пытаецца:
- Бабуленька, а чаму ў цябе такія вялікія вочы?
- Да вось, міленькая, думала - кантактныя лінзы купіла, а апынулася - ад тэлескопу.

#

- Вось, дзеўчына, памацайце мой інструмент.
- Вельмі цікава... Дазвольце, але ж гэта тапор!
- Ну так. А вы што думалі, я вас сэксам займацца сюды запрасіў.

#

Сын бацьку:
- Татачка, а чаму ты так высока цукеркі на елку павесіў?
- А гэта каб ты, маленькі, іх да Новага году не з'еў.
- Так што ж мне зараз сэрпантын жраць?

#

Ганна Карэніна ў маладосці вельмі баялася, што яе ніхто не возме замуж.
- Не плач, Ганначка, - суцяшала яе маці, - твой цягнік яшчэ прыйдзе.

#

Ў анкеце можна задаць толькі адно пытанне,каб высветліць узрост, пол і сацыяльны ўзровень чалавека:
"Што для Вас азначае выраз "Пайсці пагуляць"?"

#

Грошы - гэта зло. Прыходзіш у краму, і зла не хапае.

#

Жыццё, як зебра, - белая паласа, чорная, белая паласа, чорная, белая паласа, чорная. А потым - дупа.

#

Гінеколаг пацыентке:
- У вашай маці акрамя вас яшчэ выкідышы былі?

#

Як кажа знаёмы акушэр: "Кесарю - кесарева."

#

Дачка кажа маці :
- Мама, мы сёння хадзілі да гінеколага, і апынулась што ў нас у классе ўсяго адна цнатлівая.
- Я спадзяюся, што гэта ты, дачка?..
- Не, мама, гэта настаўніца.

Рубрыкі: Медычны гумар. Bookmark the спасылка. Дадаць каментар альбо пакінуць trackback:Trackback URL.

Дадаць каментар

Трэба увайсці, каб мець магчымасць каментаваць.