Прававая кансультацыйная Web-прыёмная для медычных спецыялістаў вітае Вас!

У нашым неспакойным прафесійным жыцці часам адстаяць свае правы можна толькі з дапамогай юрыста і (або) праваабаронцы. Вядома, у кожным шпіталі ёсць юрысконсульт, а таксама прафсаюз, але, як паказвае практыка, яны адстойваюць звычайна не вашыя інтарэсы. Сектар медычнага права, так развіты ў цывілізаваных краінах, у нас адсутнічае -- на сённяшні момант няма праўнікаў, якія б звязвалі свае кар'ерныя перспектывы з абаронай медычных спецыялістаў ад пацыентаў і адміністрацыі шпіталяў у судах ды іншых інстанцыях. Але ёсць Прававая кансультацыйная Web-прыёмная для медычных спецыялістаў на сайце Doktar.net!  Будзем разам шукаць прававыя адказы на складаныя пытанні ўзаемаадносінаў з адміністрацыяй ЛПУ, пацыентамі і калегамі. Праўную падтрымку забяспечваюць юрысты-праваабаронцы Цэнтру "Вясна" і Беларускага Хельсінскага Камітэту.

Калі ласка, пакідайце свае пытанні ў полі для каментароў ці дасылайце на адрас admin@doktar.net. Найбольш вострыя пытанні і адказы будуць змешчаны на сайце.

Рубрыкі: Медычнае права Тэгі: . Bookmark the спасылка. Дадаць каментар альбо пакінуць trackback:Trackback URL.

Дадаць каментар

Трэба увайсці, каб мець магчымасць каментаваць.