Сенсацыйная аперацыя

Клаўдыя Кастылья -- унікальная пацыентка

Клаўдыя Кастылья -- унікальная пацыентка.

Днямі аўтарытэтны брытанскі часопіс The Lancet, а за ім большасць сусветных СМІ паведамілі пра сенсацыйную перамогу, сучаснай еўрапейскай медыцыны. На прэс-канферэнцыі ў Лондане былі раскрыты падрабязнасці першай паспяховай аперацыі па трансплантацыі органа, які вырасцілі ў лабараторыі з дапамогай галамнёвых клетак. Doktar.net разабраўся ў падрабязнасцях.
Пацыенткай інтэрнацыянальнай каманды даследчыкаў стала трыццацігадовая жыхарка Барсэлоны Клаўдыя Кастылья (Claudia Castillo), медсястра-стаматолаг, адзінокая маці двух дзяцей. 5 год таму яна перанесла сухоты, ускладненнем якіх сталася cкрайняя форма маляцыі левага галоўнага бронха. Сэнс аперацыі быў ва ўзнаўленні нармальнай праходнасці дыхальных шляхоў і захавання левага лёгкага якому пагражала рэзэкцыя разам з пашкоджаным галоўным бронхам. У пачатку году было прынята рашэнне пра ажыццяўленне аперацыі з дапамогай метадаў тканкавага канструявання (tissue engineering). Дзеля гэтага была ўзята донарская трахея, унутраная паверхня якой ачысцілі ад клетак, а таксама антыгенаў гістасумяшчальнасці (MHC antigens).  Донарскі орган быў каланізаваны эпітэлевымі клеткамі і хандрацытамі, культываваных з галамнёвых клетах касцявога мозга самой Клаўдыі. Атрыманы трансплантат быў перасаджаны на месца пашкоджанага ўчастку левага галоўнага бронху. Схему аперацыі можна паглядзець тут. Майструючы трансплантат з выкарыстаннем галамнёвых клетак пацыенткі, лекары справядліва разлічвалі, што перасаджаны ўчастак бронха не будзе ўспрыняты арганізмам як чужародны. Так і атрымалася, прычым без усялякай імунасупрэсіўнай тэрапіі -- трансплантат функцыянуе выдатна, антыгенаў супраць донара не вызначаецца. Сама аперацыя была праведзена ў ліпені, але толькі зараз стала здабыткам грамадскасці. Пацыентка пачувае сябе добра, выглядае шчаслівай і задаволенай. Напрыклад у інтэрвію Daily Telegraph Клаўдыя распавяла, што ўжо праз 2 месяца пасля трансплантацыі купалася ў моры і танчыла на пляжы, хаця да ўмяшальніцтва магла самастойна сказаць толькі колькі словаў і была няздольна прайсці і сотню крокаў з-за пастаяннага кашлю і задышкі. Безумоўна, яна вельмі ўдзячна сваім лекарам і ганарыцца тым, што была першай пацыенткай якой дапамог метад тканкавага канструявання. Дарэчы, ўсё праца лекараў чатырох каманд лекараў з Гішпаніі, Італіі і Брытаніі не каштавала ёй ні шэлегу.

На прэс-канференцыі, прысвечанай вынікам аперацыі, прафесар отарыналарынголаг Марцін Бірчэл (Martin Birchall) з Брыстольскага універсітэта сказаў: "Гэта толькі пачатак. Я думаю, гэта цалкам зменіць уяўленні пра хірургію. Праз 20 год замена пашкоджаных хваробай органаў і тканак на аўталагічныя з лабараторыі будзе самай звычайнай аперацыяй. Мы на мяжы новай эры хірургічнай дапамогі". Таксама прафесар Бірчэл зазначыў, што гэтую тэхніку можна скарыстоўваць для вырошчвання іншых парожніх органаў, такіх як кішка, капшук, часткі рэпрадукцыйнага тракту, а ў далейшым і парэнхіматозных органаў як печань і ныркі, а таксама сэрца.

Прафесар Паола Макіярыні (Paolo Macchiarini) з гішпанскай Hospital Clinic -- кіраўнік каманды даследчыкаў, паведаміў, што зараз у шпіталі ў Барсэлоне знаходзяцца 2 пацыента з Нямеччыны і ЗША з ракам трахеі, якія чакаюць яе трансплантацыі па метады тканкавага канструявання. "Яшчэ патрэбна 2-3 месяца, каб вырасціць органы для перасадкі і давесці іх да добрай кандыцыі перад аперацыяй" -- дадаў даследчык.

Па словах Макіярыні дадзены метад можа быць скарыстаны для дапамогі 3000 пацыентам з падобнымі пашкоджаннямі трахеі і бронхаў у Еўропе. Калі ж улічваць хворых з паталогіяй гартані, для якіх таксама прыдатная гэтая методыка, то агульная іх колькасць вырастае ўтрая.

Рубрыкі: Блог Тэгі: , . Bookmark the спасылка. Дадаць каментар альбо пакінуць trackback:Trackback URL.

Дадаць каментар

Трэба увайсці, каб мець магчымасць каментаваць.