Возвращаясь к напечатанному

Памятаеце -- у савецкіх газетах была такая рубрыка "Возвращаясь к напечатанному". Дык і ў нас з'явілася нагода вярнуцца да свайго ранейшага матэрыяла "Рэканструкцыя для самых бедных" дзе распавядалася пра планы пабудовы двух новых карпусоў прэзідэнцкай бальніцы. З падачы нашай наведвальніцы пад нікам susiedka сталі вядомыя падрабязнасці гэтай будоўлі. Прыводзяцца ў колеры і фарбах паводле http://darriuss.livejournal.com/

Аўтар згаданага ЖЖ апублікаваў як будзе выглядаць лячэбна-дыгнастычны корпус VIP-шпіталю. Аўтарства праекта прыпісваецца супрацоўнікам інстытуту "Минскгражданпроект", стыль аўтар блогу ахарактарызаваў як  "типичный образец отечественного говнохайтека".

Выгляд з вуліцы Ульянаўскай

Выгляд з вуліцы Ульянаўскай

Тое ж, толькі бліжэй

Тое ж, толькі бліжэй

Тое ж (з іншага боку)

Тое ж (з іншага боку)

Корпус з тылу

Корпус з тылу

Для параўнання -- галоўны корпус універсітэцкага шпіталю (Мічыган). "Лечкамісія" выглядае прынамсі не горш.

Галоўны корпус універсітэцкага шпіталю (Мічыган)

Галоўны корпус універсітэцкага шпіталю (Мічыган)

На тэму гэтага будаўніцтва вельмі трапна выказалася Святлана Калінкіна: "...строят на зиму глядя, в период острого финансового кризиса. Все социальные программы, с которыми можно повременить, урезаны, но ничто не помещало чиновникам затеять мегастроительство больницы для самих себя.

А ведь если подумать, то получается какой-то абсурд! То они все повально в хоккей играют и по президентскому свистку на лыжах кроссы шпарят, то в клиниках своих уместиться не могут... Или они прямо с кросса - к врачам бегут?! Так, господа, для государства эти ваши тараканьи бега слишком дорогим развлечением оборачиваются. И налогоплательщикам не нужны такие жертвы.

Как я понимаю: больные - лечитесь и не занимайте высокооплачиваемые места. И лучше лечитесь в обычных городских больницах. Почему вообще армии чиновников требуются отдельные клиники? У них что, болезни не как у людей? Им что, клизму обязательно ставить в апартаментах, отделанных карельской березой?.." Як кажуць, "без комментариев".

На тым жа блогу знайшоў яшчэ адну вельмі цікавую карцінку:

Дом лекара Тальгейма ў Гародні (1911 год).

Дом лекара Тальгейма ў Гародні (1911 год).

У гэтым доме д-р Тальгейм жыў і працаваў. І хто цяпер скажа, што мы жывем лепш за нашых продкаў?

Рубрыкі: Блог Тэгі: . Bookmark the спасылка. Дадаць каментар альбо пакінуць trackback:Trackback URL.

Дадаць каментар

Трэба увайсці, каб мець магчымасць каментаваць.