Новая зіма Новага Году. Кароткі агляд.

У агульным бравурна-аптымістычным гудзенні, які штодня ствараецца праўладнымі СМІ з пачатку 2009 года вялікае месца займае тэматыка аховы здароўя. Кантэнт аналіз наўрад ці хто праводзіў, але скаладаецца ўражанне што пра нашу сферу раней так шмат не шамацелі газэтныя палосы і не вяшчалі ТВ-каналы.

Пачалося з шэльмавання недобрасумленных прадаўцоў лекаў, якія нечувана ўзвінцілі кошты на прэпараты. МЗРБ наладзіў працэс штотыднёвага маніторынга коштаў на сацыяльна значныя лекі, міністр Жарко запатрабаваў ад круцеляватых камерсантаў «принять действенные меры по сдерживанию роста цен», а прэм’ер Сідорскі заклікаў развіваць лекавае імпартазамяшчэнне. Дарэчы, адзін з імпартазамяшчальнікаў -- кампанія «Фармтэхналогія» «адгрэбла» па выніках праверкі коштаў за «необоснованное повышение цен на 70–200%. Пра санкцыі да пастаўшчыкоў імпартных прэпаратаў не паведамлялася.

Люты быў адзначаны хваляй пазітыву. Вельмі дарэчы ў гэтым сэнсе прыйшлася першая ў Беларусі аперацыя па перасадцы сэрдца, пра якую шмат гаварылі і пісалі. Пазітывам грымнулі і па адной з найвастрэйшых праблем у ахове здароўя — кадравай. „Медики перестали уходить из государственных учреждений здравоохранения“ — паведаміла "Народная Газета", высветліўшы, што „если в 2007 году уволились 1168 врачей и 2128 работников со средним медицинским образованием, то в 2008-м — 977 и 1952 соответственно“. Это связано прежде всего с тем, что руководство Мингорисполкома в прошлом году выделило 17 миллиардов рублей на увеличение оклада врачам, работающим по контракту». Упэўнены, што ў 2009 лічба сыходу медыкаў будзе яшчэ меншай (падчас крызісу лепш хоць якая праца, чым ніякай). Вось і будзе ў «НГ» ды «СБ» нагода для матэрыялу пра доўгатэрміновы эфект згаданых 17 млрд. А заадно і падстава для аптымізму.

Ды што там «НГ». У пачатку лютага старшыня Камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама Дзмітрый Піневіч выказаўся, што 2008-ы стаўся «годом кардинального поворота в сторону решения кадровой проблемы». (Якім жа тады бокам да кадравай праблемы стаялі сталічныя ўлады ў ранейшыя гады?) Па словах чыноўніка «за этот год произошло общее повышение зарплат медикам с помощью различных надбавок, несколько снизилась нагрузка на персонал, были оптимизированы штатные нормативы, предпринимались усилия по решению жилищной проблемы. Так, в 2008 году районные администрации и Мингорисполком выделили сотрудникам учреждений здравоохранения столицы 229 квартир. Это в 2,3 раза больше, чем в 2007 году». Асабліва моцна ўражвае лічба 229 (пры тым, што маюць патрэбу 3307 медработнікаў, з якіх 668 — маладыя спецыялісты).

Прапануем у гэтым годзе аддаць медыкам усе 300 нерэалізаваных кватэраў ад камерцыйных забудоўшчыкаў Мінска і якія, ў выпадку іх непродажу, пагражаў канфіскаваць Лукашэнка. І прырост будзе ў 1,3 раза, а сацыяльны эфект проста неверагодны (вядома ж «доктар сыт — больному легче»). Улічваючы што шмат якія з гэтых кватэр вялікаметражныя, можна сяліць па некалькі сем’яў — медыкам не прывыкаць да шчыльнага суседства з калегамі на дзяжурствах.

Сп. Піневіч таксама адзначыў, што «в прошлом году также велась работа по снижению уровня производственного травматизма. Во всех учреждениях здравоохранения была проведена аттестация рабочих мест». Ад сябе дадам: «у выніку ладная колькасць медработнікаў пазбавілася даплатаў за шкоднасць і дадатковых дзён да адпачынку».

Рэцэпты вырашэння кадравай праблемы ў МЗРБ арыгінальнасцю не адрозніваюцца. Як і планавалася раней, асноўнай мерай будзе павялічэнне на 29% прыёмў ў медычныя ВНУ. Асаблівае меркаванне Алены Бельскай, старшыні галіновага прафсаюза так і засталіся «гласом вопиющей в пустыне». Казала ж яна пра высокую цякучку кадраў (толькі за 5 месяцаў 2008 года з галіны сышло 3.583 медработніка, з якіх больш за 67% — маладзейшыя за 40 год), і што павялічэнне прыёму ў ВНУ праблему не пераможа. Вядома, што тэрмінова трэба вырашаць пытанні матэрыяльнага стымулявання (па велічыні пагадзінавых выплат наша сфера знаходзіцца на 11 з 13 галінаў гаспадаркі), а таксама забеспячэння жыллём і сацыяльнай абароны. Але МЗРБ не шукае лёгкіх шляхоў.

Тым не менш адзін «раяль у лесе» у чыноўнікаў ёсць. Як паведамілі студэнты выпускнога курса БДМУ, 27 лютага на сходзе, прысвечаным папярэдняму размеркаванню, адміністрацыя ўніверсітэта агучыла інфармацыю, што з наступнага году прымусовая адпрацоўка будзе цягнуцца 5 год (1 год стажыроўкі і 4 гады размеркавання). Пазней гэтую інфармацыю падцвердізлі ў дэканаце лячэбнага факультэту. Такім чынам, прэзідэнт чарговы раз «як у ваду глядзеў» прапануючы працягнуць тэрмін размеркавання да 10–15 год, як спосаб справіцца з кадравай праблемы. Няцяжка прадказаць далейшае развіццё сітуацыі па меры паглыблення эканамічнага крызісу. Толькі хто тады захоча паступаць у БД ды іншыя МУ. «Настоящих буйных мало…», як спяваў адзін этнічны беларус.

З іншых пазітывісцкіх навінаў можна адзначыць абяцанне міністра Жарко што у бягучым годзе аб’ём бюджэтнага фінансавання ня зменшыцца. Дарма значыцца стагналі загадчыцы аптэк стацыянараў і старэйшыя сёстры аддзяленняў пра ўрэзанныя выдаткі на медыкаменты і расходныя матэрыялы. Усё будзе супер гут! Грошы ў краіне ёсць!

У той жа час інфляцыя за першы месяц новага году склала 4,1% (сярэднямесячная за 2008 год — 1,1%). У медычных колах масіўна цыркулююць упэўненыя чуткі пра зніжэнне заробкаў на 18–20%. Пры такім стане справаў у эканоміцы і зніжаць спецыяльна не давядзецца — як кажуць, «само адваліцца» у выніку абясцэньвання рубля. Зрэшты ужо абвалілася — па звестках Белстату ў студзені 2009 года рэальны заробак (разлічаны з улікам росту спажывецкіх коштаў) зменшыўся больш чым на 11%. Затое сп. Жарко будзе лёгка трымаць адказ — нават калі аб’ём фінансавання ня зменшыцца, то і лекаў і расходнікаў на іх ужо столькі не набудзецца. Той выпадак, калі хочацца каб прагноз не спраўдзіўся.

Рубрыкі: Аналітыка, Блог Тэгі: , , , , . Bookmark the спасылка. Дадаць каментар альбо пакінуць trackback:Trackback URL.

Дадаць каментар

Трэба увайсці, каб мець магчымасць каментаваць.