Pediatric Pain Master Class — двухтыднёвая стажыроўка ў Мінеапалісе, ЗША

Children's Institute for Pain and Palliative Care (CIPPC), а таксама Foundation of Children's Hospitals and Clinics of Minnesota прапануюць двухтыднёвую стажыроўку пад назвай Pediatric Pain Master Class.
Стажыроўка мае адбыцца з 21 чэрвеня па 3 ліпеня бягучага году ў Мінеапалісе. Праграма ўключае непасрэдна майстар клас (21-26 чэрвеня), а таксама 1 тыдзень клінічнага практыкума па лячэнні болю і паліятыўнай тэрапіі і догляду.

Апошні тэрмін падачы заявак – 31 сакавіка 2009 г. Да ўдзелу запрашаюцца лекары, якія працуюць у галіне тэрапіі болю у дзяцей, і (або) паліятыўнага лячэння і догляду педыятрычных пацыентаў. Перавага будзе аддадзена асобам, звязаным з медычнымі навучальнымі ўстановамі, універсітэцкімі клінікамі альбо вялікімі дзіцячымі шпіталямі, зацікаўленым ў назапашванні ведаў па лячэнні болю ў дзяцей і паліятыўнай тэрапіі педыятрычных пацыентаў, а таксама іх далейшым актыўным прасоўванні на рэгіянальным і нацыянальным узроўні.

Мэта стажыроўкі – вызначыць і падрыхтаваць прафесіяналаў, якія ў стане ўдасканаліць падыходы да лячэння востага і хранічнага болю ў дзяцей па месцы сваёй працы, а таксама ў сваім рэгіёне і краіне.
Патрабуецца валоданне ангельскай мовай.

Арганізатары забяспечваюць выдаткі на пералёт, пражыванне ў гатэлі і стажыроўку.
Падрабязнасці можна даведацца тут (па ангельску).

Рубрыкі: Блог, Навучанне і стажыроўкі для медыкаў Тэгі: , . Bookmark the спасылка. Дадаць каментар альбо пакінуць trackback:Trackback URL.

Дадаць каментар

Трэба увайсці, каб мець магчымасць каментаваць.