Абнародаваныя міжнародныя рэкамендацыі па паляпшэнні сітуацыі з першаснай медычнай дапамогай ў Беларусі

Прадстаўнікі беларускага Бюро Сусветнай Арганізацыі Аховы Здароўя прадставілі праект справаздачы аб выніках маніторынгу першаснай медыка-санітарнай дапамогі ў Беларусі — піша рэсурс «Заўтра тваёй краіны». Прыемна, што прадстаўніцтва такой аўтарытэтнай міжнароднай арганізацыі звярнула ўвагу на такую важную і патрэбную справу.

Маніторынг ладзіўся напрацягу мінулага году сіламі спецыялістаў СААЗ на запрашэнне МЗРБ. Было праведзена анкетаванне 220 спецыялістаў першаснага звяна (лекараў агульнай практыкі і тэрапеўтаў), а таксама 1700 пацыентаў. Адбылося некалькі паседжанняў круглых сталоў экспертаў. З беларускага боку ў іх удзельнічалі прадстаўнікі міністэрства аховы здароўя, медычнага прафсаюзу, а таксама выкладчыкі БелМАПА. Пакуль прэзэнтаваны праект справаздачы аб гэтай рабоце, але асноўныя рэцэпты па паляпшэнні сітуацыі выглядаюць наступным чынам.

1. Кадравы недахоп у пешасным звяне. Гаворыць прадстаўнік Беларускага Бюро СААЗ Валянцін Русовіч: «Кадровая брешь в первичном звене — первое, на что обратили внимание эксперты ВОЗ. В Беларуси только 10 процентов врачей работает в первичном звене. В других странах это соотношение 50 на 50». Эксперты палічылі, што ў нас занадта шмат вузкіх спецыяістаў, назіраецца іх дубляванне іх функцыяў (напрыклад, неўролагі ў дзіцячых і дарослых паліклініках). На Захадзе, як правіла, і дзяцей і дарослых амбулаторна кансультуе адзін спецыяліст, які да таго ж, працуе ў шпіталі. З амерыканскага досведу — акушэр-гінеколаг вядзе цяжарнасць амбулаторна і сам прыязджае прымаць роды. Такім чынам, акрамя эканоміі людскіх рэсурсаў, ашчаджаюцца рэсурсы матэрыяльныя (ня трэба набываць каштоўнае абсталяванне асобна для дарослых і дзіцячых паліклінік).

2. Фінансаванне першаснага звяна — яшчэ адзін істотны момант. Традыцыйна ў Беларусі «першаснае звяно» атрымлівае другаснае фінансаванне. Толькі каля траціны бюджэту выдаткоўваецца на гэтыя патрэбы, хаця павінна быць з дакладнасцю наадварот — 70% на амбулаторную і хуткую дапамогу, а 30% — на стацыянарную. Карысць ад пераразмеркавання выдаткаў відавочная, сцвярджае эксперт: «Если здравоохранение направит больше средств на первичное звено, то ранняя диагностика позволит избавиться от львиной доли проблем и сэкономить на финансировании. Это позволяет уменьшить смертность населения, сократить затраты на дорогостоящее лечение».

Адным з выйсцяў з сітуацыі бачыцца развіццё і умацаванне інстытута сямейнага лекара. На цяперашні момант у Беларусі працуе 525 такіх спецыялістаў, у асноўным у сельскай мясцовасці і амбулаторыях у «спальных» раёнах Мінску. Пацыенты ў анкетах станоўча адгукаліся аб рабоце лекараў агульнай практыкі і такой сістэме аказання дапамогі ўвогуле. МЗРБ таксама лічыць такую форму дапамогі эфектыўнай (прынамсі на сяле). На думку экспертаў СААЗ, колькасць сямейных лекараў варта павялічыць ў 5 разоў, а адпаведныя спецыяльнасці павінны быць не толькі ў Віцебскім медычным універсітэце ды БелМАПА, а таксама і ва ўсіх іншых медычных ВНУ краіны.

Канчатковая справаздача СААЗ пра першасную медыка-санітарную дапамогу ў Беларусі будзе апублікаваны ўлетку. Ці прыслухаюцца да меркаванняў чыноўнікі ад медыцыны? Ёсць вялікія сумневы. Надта ж працаёмкая задача рэфармавання сістэмы першаснай медычнай дапамогі, патрабуе ўпартасці, энтузіязму і крэатыву і не дае хуткіх тэлегенічных вынікаў. Ды і фінансавыя плыні пераразмеркаваць давядзецца. Можа крызіс прымусіць…

Рубрыкі: Блог Тэгі: , , , . Bookmark the спасылка. Дадаць каментар альбо пакінуць trackback:Trackback URL.

Дадаць каментар

Трэба увайсці, каб мець магчымасць каментаваць.