Медычная літаратура па-беларуску

Сябра пад нікам bujnazher запачаткаваў на нашым сайце раздзел "Медычная літаратура па-беларуску. Зрабіў ён гэта, пракаментаваўшы матэрыял пра сайт Bestmedbooks.com. У сваім каменце  ён піша: "Сапраўды цудоўны сайт,  ДЗЯКУЙ! Вельмі хацелася б такі з беларускамоўнай мед.літаратурай. Я паспрабаваў зрабіць электронны варыянт кнігі “Хірургічныя хваробы” Аўтары: С. І. Юпатаў, У. М. Калтанюк у фармаце doc. У тэксце існуюць некаторыя тэхналагічныя недакладнасці, якія, я спадзяюся, з цягам часу выпраўлю...  Дадзеную кнігу у фармаце djvu знайшоў у электроннай бібліятэцы аддзелу тэлемедыцыны Гомельскага дзяржаўнага медыцынскага універсітэта.

Дзякуй вялікі, шаноўны дружа, за ўнёсак у справу вольнага беларускага медычнага кніжніцтва! Зараз гэтая кніжка змешчана ў раздзел "Медычная літаратура", які знаходзіцца акурат справа ад вас. Карыстайцеся калі ласка! Дасылайце калі ласка усе што ёсць па медыцыне па-беларуску на мэйл admin@doktar.net.  Альбо пакідайце сляды ў каментах. Загадзя дзякуем!

Рубрыкі: Блог Тэгі: , . Bookmark the спасылка. Дадаць каментар альбо пакінуць trackback:Trackback URL.

2 Каментароў

  1. Змешчана Красавік 11, 2009 ў 1:38 дп | Спасылка

    У Гомелі рыхтуецца да выдання невялічкі руска-беларускі слоўнік медычных тэрмінаў пад рэдакцыяй калектыву аўтараў:
    http://www.racyja.com/news/naviny/sotsyum/13784.html

  2. Змешчана Красавік 15, 2009 ў 11:09 дп | Спасылка

    Дзякуй вялікі за інфармацыю.

Дадаць каментар

Трэба увайсці, каб мець магчымасць каментаваць.