А. Лукашэнка пра беларускую АЭС: "Это будет самое великое достижение нашего с вами периода. Атомная электростанция - это не только энергетика, это совершенно новый уровень развития государства”... Пра прарывы, здзяйсненні і сярмяжную прозу нашай галіны на мінулым тыдні можна
Праўду кажуць палітолагі – аўтарытарныя рэжымы жывуць катэгорыямі “свершений и достижений”, для іх “маленькі чалавек” – занадта дробная з’ява. Болей манументалізму, каб у гісторыі след быў глыбейшы і заўважнейшы! Напрыклад, тыя ж палякі, якіх болей за нас, і для якіх даражэй каштуюць энэргарэсурсы, плануюць збудаваць сваю АЭС бліжэй да 2020 году. Ім няма куды спяшацца – у іх гісторыя па перыядах і вехах не мераецца.
Да чаго гэта я? Да кардыяхірургіі, вядома, як да «великого достижения нашего с вами периода», толькі ў медыцыне. У аўторак, 7-ага красавіка, у Сусветны дзень здароўя, была праведзена трэцяя па ліку трансплантацыя сэрца. Тры прэцэдэнты– гэта амаль сістэма, і вось ужо чыноўнікі сцвярджаюць, што работа па трансплантацыі сэрца амаль адладжана. Застаецца хіба толькі павіншаваць нас усіх з гэтай падзеяй.
Акрамя “палымянага матору” на мінулым тыдні перасаджвалі таксама ныркі. Прычым ўпершыню пацыентамі сталіся дзеці, а донарамі – іх бацькі. Такім чынам, быў зроблены не менш важны ўнёсак у айчынную медычную практыку, хаця б з гледзішча патэнцыйна большай колькасці магчымых пацыентаў. Куды толькі зараз хаваць кагнітыўны дысананс, калі бачыш, што ў краіне перадавой медыцыны “Хуткай дапамогай” працуе УАЗ-буханка. А што калі згаданы УАЗ – тваё працоўнае месца?
Дарэчы пра “Дапамогу”. З падачы “KП” сталі вядомыя падрабязнасці гісторыі смерці 46-гадовай жанчыны са сталічнага прыгарада Гатава. Небарака так і не дачакалася “Хуткай”, якая здолела прыехаць толькі праз 1,5 гадзіны пасля першага выкліку. Выпадак меў вялікі розгалас на форумах нераўнадушных калег, даючы магчымасць яшчэ раз пераканацца што дзе тонка – там і рвецца. Але гэта трагедыі “маленькіх людзей” – памерлай жанчыны, яе сваякоў і персаналу “Хуткай дапамогі”. Людзі вялікія (а дакладней, высокапастаўленыя) таксама паўдзельнічаюць – сваякам напішуць спачувальныя адпіскі, а персаналу выпішуць “чароўнага пендаля”. Сістэма ж застанецца нязменнай, бо наладка яе – справа чорна-паўсядзённая і ніяк не падпадае пад катэгорыю «великих достижений нашего времени».
Дарэчы “вялікія” таксама хварэюць. І, як высвятляецца, не толькі ў РКМЦ УДП РБ (так зараз называецца “Лечкамісія”). У аўторак у 5-ай ГКБ Мінску прафесар-нейрахірург Арнольд Смеяновіч зрабіў аперацыю па выдаленні пухліны мозга мэру Мінска Міхаілу Паўлаву. Афіцыёз сціпла адмаўчаўся пра вынікі ўмяшальніцтва і далейшыя прагнозы, “нячэсныя” журналісты прывялі словы лекараў пра складанасць выпадку і немагчымасць прадбачыць зыход. Як бачыце, у сапраўды цяжкіх сітуацыях і VIP-клінікі ня трэба. Магу сабе ўявіць, што адбывалася ў 5-ай бальнічцы з нагоды “сацыяльнага анамнэзу” пацыента – асобная палата, сястрынскі пост, бясконцыя званкі “вышэйстаячых”... Праўда ў пятніцу Міхаіл Якаўлевіч добрапрыстойна паехаў у “родны” шпіталь. А там, глядзіш, і за мяжу на рэабілітацыю.
А тым часам, усё ясней фінансавыя перспектывы медработнікаў у бягучым годзе. “Белгазета” апублікавала аналіз спосабаў эканоміі сродкаў дзяржбюджэту на бягучы год. Нягледзячы, што скарачэнне выдаткаў плануецца ў межах 18%, на нашай сферы гэты быццам бы не адаб’ецца.
“Правительство утверждает, что будут увеличены расходы на социальные цели. На здравоохранение планируется потратить на 24,4% больше уровня 2008г., на образование - на 11%, на выплату стипендий - на 14%”.
І тут жа: “Эти цифры номинальные. С учетом инфляции и девальвации эти сектора реально получат гораздо меньше”.
Згаданае “гораздо меньше” многія ўжо паспелі адчуць на сабе – рэальныя заробкі рэальна скарачаюцца, хаця абяцаны іх рост на ўзроўні ня менш за 14% па ўсёй бюджэтнай сферы. Аўтар матэрыялу справядліва называе гэтую лічбу маларэалістычнай таму што:
“В гораздо более благополучном 2008г. реальная зарплата по стране выросла на 9,9%, в стабильном 2007г. - на 9,5%. Если правительство решит увеличить зарплаты чиновникам при резком сокращении уровня доходов другим, а потом именно их доходы возьмет для расчета зарплат всех бюджетников, то запланированный рост возможен, но эта методологическая уловка едва ли поможет снять социальное напряжение в обществе. Данные января 2009г. - явно против прогноза правительства. По сравнению с декабрем 2008г., реальная начисленная зарплата уменьшилась на 11,7%”.
Таму, шаноўныя калегі, авалодвайце методыкамі рэлаксацыі, шукайце законныя метады выхаду ў астрал, каб своечасова здымаць персанальнае сацыяльнае напружанне на працоўным месцы.
З пачатку месяца МЗРБ узялося за яшчэ адных “нагнятальнікаў сацыяльнай напружанасці” – прадстаўнікоў фармацэўтычных кампаній. Напрыканцы сакавіка было выпушчана ПІСЬМО "Об упорядочении посещения организаций здравоохранения представителями фармацевтических фирм". Там, у прыватнасці гаворыцца, што
• “…посещения представителями фармацевтических фирм с целью представления информации о лекарственных средствах организаций здравоохранения должны проводиться только по согласованию с руководителем организации здравоохранения;
• информацию для врачей о лекарственных средствах проводить в период проведения производственных совещаний, конференций, «пятиминуток», не отвлекая врачей во время приема пациентов;
• исключить посещение представителями фармацевтических фирм организаций здравоохранения с целью распространения рекламных материалов о лекарственных средствах без ведома руководителя организации здравоохранения”.
На мінулым тыдні згаданы загад быў даведзены да аўтара гэтых радкоў. На ранішняй “пяціхвілінцы” начальства хвілін трыццаць распіналася пра тое, як няможна пускаць гэтых "капиталистических прихлебателей" у святыя сцены ардынатарскіх без ведама кіраўніцтва. Праз пару дзён у аддзяленне з прэзентацыяй наведалася цётачка з аднаго з айчынных фармпрадпрыемстваў. Што казаць – "айчыннае – значыцца святое”. Практычна ўсе калегі сыходзяцца ў меркаванні, што падобныя меры толькі паспрыяюць карупцыі (кампаній шмат, а часу на “пяціхвілінках” мала), а таксама адаб’юцца на інфармаванасці лекараў, асабліва амбулаторных, як найбольш “заваленых” працай. І правільна – няма чаго на “буржуйскае” кідацца. Як казаў адзін былы хірург, (зараз губернатар адной з абласцей): “Таким образом вы подрываете экономику страны”. Болей пра праблему можна прачытаць тут і тут.
Скончыўся тыдзень па-вясноваму ўрачыста. Я не пра каталіцкі Вялікдзень, а пра рэспубліканскі суботнік, які сёлета абяцалі зрабіць самым масавым і, адпаведна, самым прыбытковым. Спачатку я думаў, як можа зарабіць болей чым раней, калі зараз спад вытворчасці і рэалізацыі? Але, здаўшы 10 тыс. “на суботнік”, усё хуценька зразумеў. Правільна было сказана на naviny.by:
“...В наших реалиях субботники так и остались еще одним относительно честным способом отъема денег у населения. Добровольно ведь на строительство, к примеру, Национальной библиотеки свои кровные отдали бы только единицы, а в добровольно-принудительном порядке — более трех миллионов”.
Палова з адабраных грошай пойдзе на будаўніцтва аграгарадкоў.
Тыдзень скончыўся, пачаўся новы. Усім удачы і поспехаў!
