Бадай самая галоўная медычная навіна тыдня – дэманстрацыя ў ЗША вынікаў першай у краіне і чацвёртай у Свеце трансплантацыі твару. Нагадаю, што пацыенткай брыгады хірургаў з Кліўленду (Агайо) сталася 46-гадовая Коні Калп, якой 5 год таму муж стрэліў у твар з драбавіка.
У выніку ранення жанчына страціла амаль увесь твар. СNN.com публікуе здымкі, якой Коні была да згаданага здарэння, якой яна сталася пасля яго і як выглядае зараз. Для спецыялістаў асаблівую цікаўнасць уяўляе фота №3, дзе дэманструецца аб’ёмны здымак чэрапа, зроблены кампутарным тамографам, паводле якога можна ацаніць памер пашкоджанняў.
На працягу 5 год пасля траўмы пацыентка перанесла каля 30 рэканструктыўных аперацыяў – ёй фармавалі скулы са скабаў, верхнюю сківіцу з косткі сцягна, некалькі разоў перасаджвалі скуру. Намаганні вынікаў не далі – і было пастаўлена пытанне пра трансплантацыю твару.
Само ўмяшальніцтва прайшло ў снежні 2008 году. Коні перасадзілі каля 80% твару ад памерлай жанчыны (нос, верхнюю сківіцу з зубамі, верхнюю губу, мімічныя цягліцы, участак тваравага нерва ды інш.). Са свайго ў пацыенткі засталіся толькі верхнія павекі, лоб, ніжняя губа і падбароддзе. Аперацыя заняла 22 гадзіны.
На малюнку №9 можна пабачыць як пацыентка можа выглядаць праз 2 гады, калі будуць праведзены аперацыі па падцяжцы твару і будуць ліквідаваныя лішкі тканкі з бакавых паверхняў. Але і зараз вынік уражвае. .
