Заробкі лекараў у ЗША — сьнім і бачым

Фота з Forbes.com

Фота з Forbes.com

Як думаеце, чаму бацькi заўсёды хочуць, каб iхнiя дзецi ажанiлiся зь лекарам цi лекаркай? У беларускiх рэалiях — магчыма таму, што разлічваюць, што будучы зяць\нявестка будзе разумны ды iнтэлiгентны, а у Штатах — таму што гэта сапраўдная залатая жыла! Менавіта так сцвярджае часопiс Forbes, якi ў чарговы раз апублiкаваў сьпiс самых добра и самых дрэнна аплочваемых прафэсій у ЗША. Глядзiм топ-15 — i што бачым? Лекары занялi амаль усе месцы! Хiрургі на першым месцы, наступныя восем пунктаў займаюць iхнія калегi зь iншых галiнаў. Кiраўнiкi прадпрыемстваў толькі на 10-й пазыцыi, i яны адзiныя ў гэтым сьпiсе, хто ня лекуе людзей.:)

На доле спісу нізкааплатных прафесій знаходзяцца працаўнiкi гатэляў i рэстарацыяў — хлопчыкi, што гатуюць сэндвiчы, мыюць посуд альбо сустракаюць вас на рэсэпшэне.

Згодна з афiцыйнымi зьвесткамi, сярэднi гадавы аклад для 55390 амэрыканскiх хiрургаў складае 206770 даляраў, для кухара ў Макдональдзе — $15320. Сярэднегадавы заробак для ўсiх амэрыканцаў — $42270 (усе паказьнікі вырасьлі на 3,8 адсоткаў у параўнаньні зь мінулым годам). Усяго ў дасьледаваньне былi ўключаныя 800 прафэсіяў. Працаўнiкi, што атрымлiваюць заробак «у капэрце», ня ўлiчвалiся.

Вядома ж, заробкi адрозьнiваюцца ў залежнасьцi ад таго, колькi вы набралi дзяжурстваў, альбо ў якiм штаце жывяце, ці ад таго, наколькi запатрабаваныя вашыя веды. Так, напрыклад, самыя цёплыя месцы для тых, хто складае выдатныя сэндвiчы — гэта Масачусэтс i Канэктыкут, а на Гаваях асабліва цэняцца афiцыянты i лiфцёры. Самыя забясьпечаныя стаматолягi жывуць на Алясцы, а хірургі — у Кентукi і Індыяне. Самыя маленькія на тэрыторыі ЗША заробкі ў пуэртарыканскіх афіцыянтаў ($13610 у год). Увогуле ж, больш за ўсё грошай, кім бы вы ні працавалі, можна зарабіць у Масачусэтсе, Нью-Ёрку і Канэктыкуце. Самыя сквапныя на заробкі — Пуэрта-Рыка, Паўднёвая Дакота і Місісіпі.

А цяпер уласна сьпіс!

25 самых высокааплатных прафэсіяў:

1. хiрургi ($206770)

2. анэстэзыёлягi ($197570)

3. артадонты ($194,930)

4. акушэры-гінэколягі ($192,780)

5. хiрургi-стаматолягi і тварава-ськiвiчныя хiрургi ($190,420)

6. тэрапэўты ($176,740)

7. зубныя пратэзысты ($169,810)

8. лекары-спэцыялісты зь іншых галінах ($165000)

9. сямейныя лекары, лекары агульнай практыкі ($161,490)

10. кіраўнікі прадпрыемстваў

11. стаматолягі агульнай практыкі ($154,270)

12. псыхіятры ($154,050)

13. пэдыятры ($153,370)

14. стаматолягі-спэцыялісты, іншыя галіны ($142,070)

15. спэцыялісты па захворваньнях ног (подыятры) ($125,760)

16. юрысты, адвакаты

17. навукоўцы-прыродазнаўцы

18. інжынэры-архітэктары

19. пілёты, авіяінжынэры

20. інжынэры-энэргетыкі

21. кампутароўцы

22. маркетолягі

23. фінансісты-бухгальтары

24. мэнэджэры па продажах

25. авіядысьпетчары

25 самых нізкааплатных прафэсіяў:

1. сэрвiроўшчыкі ежы

2. кухары ў рэстарацыях хуткага харчаваньня

3. мыйшчыкі посуду

4. дробны пэрсанал, памочнікі бармэна

5. мыйшчыкі галавы ў цырульнях

6. прадаўцы ў кавярнях

7. мэтрадатэлі

8. касіры

9. анiматары

10. каардынатары імпрэзаў

11. працаўнікі сельскай гаспадаркі

12. афіцыянты

13. сядзелкі

14. супрацоўнікі кухні, за выключэньнем кухараў

15. пячатнікі

16. круп’е ў казіно

17. ліфцёры, ратавальнікі на пляжах, у басэйнах і на горналыжных курортах

18. ахоўнікі на аўтастаянках

19. супрацоўнікі рэстарацыяў хуткага харчаваньня

20. кухары, што гатуюць ня вельмі складаныя стравы

21. супрацоўнікі пральняў

22. прыбіральшчыцы

23. супрацоўнікі станцыяў тэхнічнага абслугоўваньня аўтамабіляў

24. няні

25. бармэны

Як бачым, самыя нізкааплочваемыя мэдыкі — спэцыялісты па захворваньнях ног (подыятры), але ім на жыцьцё не выпадае скардзіцца, бо іхні заробак усё адно перавышае сярэдні па краіне ў тры разы. У пяцёрку жа самых рэспэктных уваходзяць спэцыялісты, што ратуюць жыцьці, дапамагаюць зьявіцца новым людзям альбо… проста робяць вас прыгожымі.:)

А цяпер параўнаем з Рэспублікай Беларусь. Па зьвестках Белстата, як сьцьвярджае партал tut.by, сярэднемесячны заробак мэдпэрсаналу складае Br748,4 тыс., у тым ліку лекараў — Br1292,1 тыс., сярэдняга мэдычнага пэрсаналу — Br725,8 тыс., малодшага мэдычнага пэрсаналу — Br457 тыс. Сярэдні заробак беларускага лекара за 2008 год $5,5 тыс. — столькі ягоны амэрыканскі калега зарабляе за два тыдні.

Што ж, ёсьць да чаго імкнуцца. Пажадаем і нашым неабыякавым лекарам дастойных заробкаў, грамадзкай павагі і патрапленьня ў такія ж прыемныя сьпісы.:)

Рубрыкі: Блог Тэгі: . Bookmark the спасылка. Дадаць каментар альбо пакінуць trackback:Trackback URL.

3 Каментароў

  1. Змешчана Травень 25, 2009 ў 10:46 пп | Спасылка

    Ну, відаць па ўсім, хірургі не з бюджэта заробак атрымліваюць, а з фондаў страхаваньня. Калі б у Беларусі медычныя страхоўка была б такая папулярная, як і ў ЗША, нашыя хірургі больш бы атрымлівалі. Ці не так?

  2. La Vita
    Змешчана Травень 26, 2009 ў 6:45 пп | Спасылка

    Калі я не памыляюся, калі ў лякарню патрапляюць замежнікі і плоцяць з страхавых фондаў, усе грошы йдуць дзяржаве ці лякарні - толькі ня лекарам.

  3. Змешчана Травень 27, 2009 ў 9:38 дп | Спасылка

    Не зусім – хірургі атрымліваюць грошы непасрэдна ад працадаўцы – адміністрацыі шпіталю. Кожны шпіталь – гэта камерцыйная ўстанова, якая імкнецца зарабіць. Грошы яны бяруць ад страхавых кампаній, якія аплачваюць лячэнне сваіх кліентаў. Пенсіянерам і інвалідам страхоўку аплачвае дзяржава. Страхавая кампанія сочыць за мэтавым выкарыстанне сродкаў. Гэта значыць, што калі нешта зроблена не так, ці развіваюцца нейкія ўскладненні (кшталту ўнутрыбальнічнай інфекцыі), то за іх ліквідацыю разлічваецца шпіталь, а не страхавая кампанія. Такая сістэма танізуе ўсіх удзельнікаў працэсу, не дае ім “халтурыць” і расслабляцца. У дадатак, у кожнага лекара ёсць страхоўка ад прафесійнай памылкі (т. зв. medical malpractice insurance), якая пакрывае выдаткі на лячэнне пацыентаў, якія пацярпелі ў выніку добрасумленнай памылкі (усе ж мы людзі). У краіне вельмі шмат юрыстаў, якія пастаянна імкнуцца спагнаць грошы з лекараў і адмыслова шукаюць пацыентаў, якія жадаюць падаць на лекара ў суд. Калі такое адбываецца і суд прызначае пацыенту кампенсацыю, то яе выплачвае не лекар, а яго страхавая кампанія. Карацей, сістэма шматузроўневая, але дзейсная.

Дадаць каментар

Трэба увайсці, каб мець магчымасць каментаваць.