Шаноўныя калегі, што мы ведаем пра «Хуткую дапамогу» у ЗША, акрамя таго, што там працуюць мітуслівыя парамедыкі, якія быццам бы і ня лекары, а пажарнікі. Многія з нас глядзелі серыял з адпаведнай назвай, набраліся незабыўных уражанняў і нават вывучылі фразу «Быстрее, мы его теряем»… Але ці ведаеце вы, што да Другой Сусветнай амерыканскіх хворых (як жывых, так і нежывых) у шпіталь вазілі катафалкі, а да 1970-ых гадоў «Хуткія» нагадвалі элегантныя лімузіны? Таксама ці даводзілася вам бачыць сані-насілкі, апарат для вонкавага масажу сэрца, а таксама самаходнае крэсла на гусенічным хаду? Пра ўсё гэта, а таксама пра структуру службы «Хуткай дапамогі» у ЗША, пра іх аснашчанне, аўтамабілі, рэжым працы і заробкі, можна прачытаць і паглядзець у рэпартажы Аляксандра Кейліна (http://feldsher.ru). Калі ласка — цісніце сюды…
