Вечар пятніцы. Крыху пазітыву і прыгажосці

It's been a hard day's night, and I've been working like a dog
It's been a hard day's night, I should be sleeping like a log
The Beatles

Вечар пятніцы. Хтосці ў думках пра "болей паспаць заўтра", хтосці збіраецца ў затрашнюю лазню (на рыбалку, паляванне, страйкбол і г.д.). Нехта рыхтуецца да дзяжурства, а мне хочацца пазітыву. Паколькі тыдзень прайшоў пад знакам грыпу -- пазітывам на гэтую тэму і падзялюся.

Супраць грыпу варта змагацца і так

Супраць грыпу варта змагацца і так. Фота politicum.org

Пазітыў 1-ы Актывісткі ўкраінскага руху FEMEN правялі на Майдане Незалежнасці антыстрэсс-акцыю пад назвай "Дэмарлезацыя". Дзяўчыны выйшлі на плошчу ў марлевых павязках на твары, грудзях і вобласці бікіні. Акрамя гэтага на ўдзельніцах акцыі былі лёгкія плашчы, але, падобна, ніхто гэтага не заўважыў.  Асаблівасці "лакалізацыі" павязак і сутнасць акцыі дзяўчаты патлумачылі так: "Юлия Владимировна (Цімашэнка -- заўвага Doktar.by) сказала одеть повязки. Мы и одели. Она же не уточняла, куда их нужно одевать. Опять же, в мире и в Украине очень серьезная ситуация с распространением ВИЧ/СПИДа и болезней, передающихся половым путем. Там мы еще раз напомним всем, что нужно беречься. А грипп – это не так страшно, как нам говорят. На самом деле нет такой страшной эпидеми". Больш пачытаць пра незвычайную падзею, паглядзець фотаздымкі і пазнаёміцца з жартамі па тэме можна тут і тут.

Ружовы маскагламур ад дызайнеркі Машы Цыгаль

Ружовы маскагламур ад дызайнеркі Машы Цыгаль. Фота з nn.by.

Пазітыў 2-гі

Пандэміі грыпу перавялі медычныя маскі ў а'бект  намаганняў дызайнераў па ўсім Свеце. Невядома ці паспрыяе такая сітуацыя папулярызацыі нашай з вамі, калегі, прафесіі, але ў кожным разе цікава паглядзець. Падборку цікавых дызайнерска- мастацкіх ідэй прапануе -  "Наша Ніва".

Ну і пару дасціпных малюнкаў па тэме:

h1n1-swine-flu-winnie-the-pooh-painting-image

swineflu

Добра ўсё ж такі, што жывёлы ня людзі!

Будзьце здаровы!

Рубрыкі: Блог, Медычны гумар Тэгі: , . Bookmark the спасылка. Дадаць каментар альбо пакінуць trackback:Trackback URL.

Дадаць каментар

Трэба увайсці, каб мець магчымасць каментаваць.