Пра перамогі смелых

В интервью ток-шоу «Выбор» на канале ОНТ главный санитарный врач Беларуси Валентина Качан выразила удивление тем, что работающие непосредственно в больницах врачи говорят о большом количестве тяжелых пневмоний и неожиданно большом числе госпитализированных: "Когда говорят, что медики были в растерянности, они все-таки немного лукавят". БелаПАН.

На Валянціну Качан прыемна глядзець. Я без гендэрна-дыскрымінацыйнага падтэксту, а выключна з мэтай падкрэсліць узорна-паказальную свежасць і дагледжанасць нашага найвышэйшага кіраўніцтва. Нягледзячы на цяперашнія няпросты час. І ейны непасрэдны начальнік такі ж прэзентабельны — белазубы і ўсмешлівы. Паводле правілаў рэжысуры масавых дзеяў, любое паважнае шоу павінна мець двух вядучых — хлопчыка і дзяўчынку. Міністр і ягоная зам. выдатна спраўляюцца з гэтай роляй. Наша шоу называецца: "В Минздраве всё спокойно".

Ніколі не задумваліся чаму самыя "свежыя" дадзеныя па смяротнасці ад пнеўманіі ў Беларусі датуюцца 4-ым лістапада. Як сведчаць калегі на прасторах Інтэрнэта з таго часу прайшло 3 «баявых» тыдня, ужо і эпідэмія пайшла на спад, а дадзеных ў адкрытым доступе так і няма. Можа быць яны нікога не цікавяць? Ды вось не! Я сам, шараговы рэаніматолаг, стаміўся адбівацца ад знаёмых журналістаў, якія шукалі інфармацыі на гэты конт. Паколькі працую ў дзіцячай бальніцы, я не мог сказаць шмат, бо цяперашнія лёгачныя ўскладненні справа ў большай ступені маіх «дарослых» калег. Вядома, на шчасце для дзетак. А калегі не змаўчалі, што было вельмі прыемна. Дзякуй вам, evtanazer і Канстанцін Талстаногаў, Яўген Лапанаў (aka belfenos), і Валерый Максіменка, ліст якога быў надрукаваны ў "Белгазеце", а таксама многія іншыя бачныя і нябачныя сябры-аднадумцы! Толькі праз вас людзі даведаліся праўду — і пра першыя выпадкі смерцяў ад ускладненняў A (H1N1) і пра суворыя цяперашнія будні аддзяленняў інтэнсіўнай тэрапіі. Мабыць яшчэ ніколі ў сучаснай Беларусі не было столькі ўвагі і даверу да альтэрнатыўных СМІ — блогаў, дзе вы пісалі праўду. І няхай журналісты часам невыносна скажалі вашы словы, дапускаючы «перлы», ірвотныя для прафесіянала, кшталту "…случаи счастливого выздоровления… Из реанимации, из-под аппарата ИВЛ — на поправку"» — важна не гэта. Важна тое, што вы, як мінімум, паднялі прэстыж прафесіі, бо зараз ніхто ўжо не зможа сказаць, што ў нашым асяроддзі няма нераўнадушных прафесіяналаў. Прадэманстраваўшы, што "тайнае па любому стане яўным" прадметна і аб’ектыўна ўказаўшы на хібы і пра.бы адэптаў "охранительного напрвления в здравоохранении" вы прадметна паказалі "хто ёсць who". Гэта вялізная маральная перамога. Зараз некаторым толькі і застаецца што хавацца за сафістыкай (памёр не ад віруснай пнеўманіі, а ад "смешанной флоры") ды разважаць пра "врачебное лукавство" (так і цягне "заигрывать" у сітуацыі калі пацыент выплёўвае на цябе свае лёгкія). Альбо з вышыні сваёй пасады прымушаць да публікацыі "абвяржэнняў" ці дасылаць у СМІ падзякі за ўдала падабраныя вітаміны. Але ўсё марна, бо як кажуць — sapienti sat. А разумных і сумленных у нас шмат. Прынамсі нашмат болей за тых, хто наадварот.

Рубрыкі: Блог Тэгі: , , , . Bookmark the спасылка. Дадаць каментар альбо пакінуць trackback:Trackback URL.

Дадаць каментар

Трэба увайсці, каб мець магчымасць каментаваць.