Вы знаходзіцеся на сайце doktar.net — інтэрнэт-рэсурсе для беларускіх лекараў, студэнтаў медыцыны, а таксама ўсіх, хто адчувае сябе далучаным да аховы здароўя на Беларусі.
Стваральнікі сайту — група медыкаў-аднадумцаў з розных куткоў Беларусі.
Мэта сайта – падзяліцца з калегамі актуальнай інфармацыяй з жыцця медыкаў Беларусі і замежжа, распавесці пра магчымасці навучання і стажыровак, навінкі медычнай навукі і практыкі.
Наш праект адкрыты і мы вельмі спадзяемся на вас, шаноўныя наведвальнікі. Вітаецца размяшчэнне на сайце навіны пра жыццё той медычнай установы дзе Вы працуеце (вучыцеся). Таксама, калі Вы валодаеце цікавай інфармацыяй пра медыцыну і ахову здароўя ў Беларусі і за яе межамі – не трымайце яе ў сабе, падзяліцеся з калегамі праз гэты рэсурс. Чакаем вашых каментароў і будзем радыя ўсім заўвагам і прапановам. Наўпрост звязацца з намі можна праз e-mail: admin@doktar.net.
З павагай, аўтары.
