Архіў па аўтару:andrej

Круглы стол «Эпідэміі і СМІ — погляд з абодвух бакоў барыкад. Пасляслоўе.

16 снежня ў менскай галерэі «Ў» адбыўся круглы стол, прысвечаны пытанням асвятлення эпідэміі рэспіраторных інфекцый, першая хваля якой адступіла з Беларусі. Ідэя правядзення сустрэчы была інспіравана ўнікальнай для нашай краіны сітуацыяй, калі падрабязнасці эпідэміі насельніцтва даведвалася не ад МЗРБ, а непасрэдна ад лекараў, якія пісалі лісты ў СМІ, ці змяшчалі пасты ў сваіх блогах, вытрымкі з якіх перадрукоўвалі газеты і перазмяшчалі [...]

Змешчана ў Блог | Тэгі , , , , , | Каментаваць

Эпідэміі і СМІ — погляд з абодвух бакоў барыкад

Круглы стол пад такой назвай адбыўся ўчора ў мінскай галерэі "Ў". Арганізатарам імпрэзы выступіў Doktar.by. Падрабзяны  аповяд пра падзею будзе змешчаны крыху пазней, а пакуль прапануем вам пазнаёміцца з меркаваннем на азначаную тэму Канстанціна Талстаногава -- аўтара вядомага блога "Из жизни доктора".

Змешчана ў Блог | Тэгі , , , , | Каментаваць

Пра PR

Некаторых з нас у школе вучылі, што "в жизни всегда есть место подвигу". Ну калі не подзвігу, то, прынамсі, смеламу ўчынку. Чарговае пацверджанне гэтаму прыйшло сёння. Партал nn.by паведаміў пра тое што кіраўніцтва Баранавіцкай міліцыі ўзнагародзіла Ганаровай граматай і грашовай прэміяй лекара мясцовага анкадыспансера Сяргея Малікава. Доктар вызначыўся тым, што затрымаў аднаго з двух злодзеяў, што імкнуліся пранікнуць да яго ў хату. Гэты [...]

Змешчана ў Блог | Тэгі , | Каментаваць

Медычныя семінары ў Зальцбургу

Навошта беларускаму лекару ангельская мова? Дзіўнае пытанне — каб мець магчымасць удзельнічаць у Зальцбургскіх семінарах па медыцыне — найбольш рэальнай на цяперашні час магчымасці вочнага атрымання сучасных медычных ведаў па розных спецыяльнасцях.

Змешчана ў Блог, Навучанне і стажыроўкі для медыкаў | Тэгі , | Каментаваць

Эпідэмія — пенетрацыя грамадскай свядомасці…

У блогу Тамары Лісіцкай была знойдзена запрашэнне на гадавіну адной web-радыястанцыі. Літаральна фрагмент абвесткі:
..."Будут диджеи, фотокорры, развиртуализации. И, что немаловажно в наше непростое время - Оксолиновый Уголок, где красавицы медсестры заложат страшно нужную, дефицитную мазь в любой желающий нос".
Такі вось выдатны прыклад інспіраванага эпідэміяй крэатыву. Малайчына!

Змешчана ў Блог, Цытата тыдня | Тэгі , | Каментаваць

З Днём Студэнта!

Шаноўнае студэнцка-аспіранцкае спадарства!
Цяперашняе, былое і будучае!
Doktar.by віншуе вас з Днём Студэнта!
Здароўя, моцы і аптымізму!
Жадання жыць, жадаць, ставараць і ніколі ад гэтага не стамляцца!
Для цікаўных -- гісторыю свята можна пачытаць тут.

Змешчана ў Блог | Тэгі | Каментаваць

Кар’ерысты, альбо цынізм “без страха и упрёка”

Днямі ў СБ быў змешчаны матэрыял “Вверх по лестнице”, які варты залатога медаля ў адной з дысцыплін – “цынізм, небяспечны для грамадства” ці “журналісцкая тупасць”. Якая з іх больш пасуе – кожны вырашыць сам.

Змешчана ў Блог | Каментаваць

У чаканні паведамленняў (updated)

Паводле інсайдэрскай  інфармацыі,  ў ноч з 12 на 13 чэрвеня ў 9-ай ГКБ сталіцы адбылася адначасовая трансплантацыя ныркі і падстраўнікавай залозы. Донорам сталася жанчына, хворая на цукровы дыябет, ускладнены нефрапатыяй. Пра тое як прайшло ўмяшальніцтва пакуль не паведамляецца, але зычым калегам поспеху, а пацыентцы  здароўя. 15  чэрвеня з'явіліся падрабязнасці, якія можна пачытаць тут.

Змешчана ў Блог | Тэгі | 1Каментар

Дэмаграфічная сітуацыя ў найноўшай гісторыі Беларусі — факты і тэндэнцыі

На прасторах Сеціва быў знойдзены вельмі змястоўны і цікавы матэрыял пад назвай: 1991-2006. Итоги. Демографическая ситуация. Нягледзячы, што напісаны ён быў 2 гады таму, актуальнасці не страціў не на каліва. Усім рэкамедуем. Азнаёміцца можна тут.

Змешчана ў Блог | Тэгі | Каментаваць

Цытата тыдня

Эканаміст Яраслаў Раманчук для naviny.by
"Очень плохая новость может выбить из седла даже самых неисправимых оптимистов. Дело в том, что в этот критический момент у руля экономики находится некомпетентное, трусливое, высокомерное и жадное до казенных активов правительство. Речь идет не о Совете министров, а о Вертикали в целом. Она не в состоянии принять адекватные решения. Вертикаль [...]

Змешчана ў Блог, Цытата тыдня | Каментаваць