Днямі на сайце "Беларускі партызан" была змешчана інфармацыя, што ў Нясвіжскім раёне 78% асацыяльных жанчынаў прайшлі ўвядзенне ўнутрыматачных спіраляў ці стэрылізацыю. Пра новыя падыходы ў справе дэмаграфічнай бяспекі на падставе дэкрэта Прэзідэнта № 18 у інтэв’ю Еўрарадыё акушэра-гінеколага Нясвіжскага гарадскога шпіталя Святланы Давыдзькі і разважаннях Doktar.net.
Архіў па аўтару:andrej
“Крывавы” экспарт Беларусі
Як паведамляе Еўрарадыё – Беларусь прадае за мяжу частку запасаў донарскай крыві для атрымання лекаў. Пра гэта паведаміў дырэктар інстытут біяфізікі і клетачнай інжынерыі Нацыянальнай акадэміі навук Ігар Валатоўскі.
Вынікі ўнікальнай аперацыі па трансплантацыі твару абнародаваныя ў ЗША
Бадай самая галоўная медычная навіна тыдня – дэманстрацыя ў ЗША вынікаў першай у краіне і чацвёртай у Свеце трансплантацыі твару. Нагадаю, што пацыенткай брыгады хірургаў з Кліўленду (Агайо) сталася 46-гадовая Коні Калп, якой 5 год таму муж стрэліў у твар з драбавіка.
Дасягненні і прагнозы. Фінансава-дабрабытныя.
У цікавы час жывем. Дынамічны і непрадказальны. Спачатку крызісу ў нас не было, а цяпер з’явіўся. Як водзіцца, дабраўся з чорнага Захаду, каб выпрабаваць нас і нашу ўнікальную беларускую мадэль “рынкавага сацыялізму”. Наяўнасць “тягот и лишений” паціху пачынаюць прызнаваць і самі чыноўнікі.
Абнародаваныя міжнародныя рэкамендацыі па паляпшэнні сітуацыі з першаснай медычнай дапамогай ў Беларусі
Прадстаўнікі беларускага Бюро Сусветнай Арганізацыі Аховы Здароўя прадставілі праект справаздачы аб выніках маніторынгу першаснай медыка-санітарнай дапамогі ў Беларусі — піша рэсурс «Заўтра тваёй краіны». Прыемна, што прадстаўніцтва такой аўтарытэтнай міжнароднай арганізацыі звярнула ўвагу на такую важную і патрэбную справу.
Pediatric Pain Master Class — двухтыднёвая стажыроўка ў Мінеапалісе, ЗША
Children's Institute for Pain and Palliative Care (CIPPC), а таксама Foundation of Children's Hospitals and Clinics of Minnesota прапануюць двухтыднёвую стажыроўку пад назвай Pediatric Pain Master Class.
Стажыроўка мае адбыцца з 21 чэрвеня па 3 ліпеня бягучага году ў Мінеапалісе. Праграма ўключае непасрэдна майстар клас (21-26 чэрвеня), а таксама 1 тыдзень клінічнага практыкума па лячэнні болю [...]
Новая зіма Новага Году. Кароткі агляд.
У агульным бравурна-аптымістычным гудзенні, які штодня ствараецца праўладнымі СМІ з пачатку 2009 года вялікае месца займае тэматыка аховы здароўя. Кантэнт аналіз наўрад ці хто праводзіў, але скаладаецца ўражанне што пра нашу сферу раней так шмат не шамацелі газэтныя палосы і не вяшчалі ТВ-каналы.
Цытата тыдня
«Белорусская система здравоохранения реально обеспечивает конституционное право граждан на охрану здоровья. Создание оптимальной, я бы сказал лучшей в мире, белорусской модели здравоохранения является ведущей задачей, которую необходимо решить при формировании реорганизации стратегии развития отрасли».
Амаль як у Хрушчова: "Нынешнее поколение советских людей будет жить при коммунизме".
Апошнім часам чыноўнікі ад медыцыны толькі тым і займаюцца, што [...]
Цытата тыдня
"Актуальна работа с кадрами, прежде всего — с молодыми специалистами. Опыт показывает, что зарплата — не единственное условие для их закрепления на местах. Необходимо обеспечить молодежь удобными рабочими местами, заботиться о профессиональном росте, поддерживать в коллективе атмосферу доброжелательности".
Віктар Рудэнка, намеснік міністра аховы здароўя, каментуючы для "МВ" вынікі працы галіны на Берасцейшчыне ў 2008 годзе.
Калісці першы [...]
Яшчэ раз пра заробкі, альбо няхітрая арыфметыка
Днямі, на сайце радыё «Свабода», са спасылкай на прэсавую службу Нацыянальнага статыстычнага камітэту, былі абнародаваны дадзеныя аб сярэдніх заробках беларусаў у 2008 годзе. Такім чынам, налічаная сярэдняя заработная плата працаўнікоў у Беларусі за 2008 год склала 885600 рублёў, сярэдні заробак па сферы аховы здароўя — 847 тысяч, а тое ж для лекараў — 1 мільён 447,4 тысячы рублёў.
Апошняя лічба ў многіх лекараў не можа не выклікаць здзіўлення, бо такіх грошаў пераважная большасць бачылі [...]
