Архіў па аўтару:andrej

Возвращаясь к напечатанному

Памятаеце -- у савецкіх газетах была такая рубрыка "Возвращаясь к напечатанному". Дык і ў нас з'явілася нагода вярнуцца да свайго ранейшага матэрыяла "Рэканструкцыя для самых бедных" дзе распавядалася пра планы пабудовы двух новых карпусоў прэзідэнцкай бальніцы. З падачы нашай наведвальніцы пад нікам susiedka сталі вядомыя падрабязнасці гэтай будоўлі. Прыводзяцца ў колеры і фарбах паводле http://darriuss.livejournal.com/

Змешчана ў Блог | Тэгі | Каментаваць

Меркаванне аксакала

Сёння звяртаем вашую увагу на магчыма лепшае інтэрвію пра ахову здароўя ў Беларусі ў сыходзячым 2008 годзе. Карэспандэнт рэсурсу «Заўтра тваёй краіны» размаўляе з былым міністрам аховы здароўя Ігарам Барысавічам Зелянкевічам -- чалавекам вялікага розуму, аднаго з нешматлікіх міністраў з навуковай ступенню. Гаворка вялася пра рэформу ў нашай сферы, рэканструкцыю бальніц, першаснае звяно медычнай дапамогі, [...]

Змешчана ў Блог | Тэгі | 1Каментар

Рэканструкцыя для самых бедных

Паводле даручэння А. Лукашэнкі да канца 2010 году павінна быць скончана рэканструкцыя ўсіх лячэбных установаў рэспубліканскага значэння. Акрамя сусветнага фінансавага крызісу, на гэтыя планы могуць паўплываць іншыя, невядомыя шырокім масам чыннікі.

Змешчана ў Блог | Тэгі , | 1Каментар

Нашыя людзі ў Кракаве

Напрыканцы верасня Галіна Лапіцкая і Іна Ластаўка -- лекаркі  Мінскай дзіцячай інфекцыйнай бальніцы ўдзельнічалі ў тыднёвым навучанні ў Кракаве па праграме  "Best practices how to prevent and fight against HIV/AIDS epidemic on Ukraine". Стажыроўка была арганізавана Польскай Медычнай Місіяй пры садзейнічанні Асацыяцыі Беларускіх Медыкаў. Cправаздачу пра паездку прапануем вашай увазе...

Змешчана ў Блог, Медыцына без межаў | Тэгі | 7 Каментары

Сяброўскі блог

На жыццёвым і творчым шляху Doktar.net сустрэў вельмі цікавую Інтэрнэт-з'яву, якая называецца "Медицинский блог врача скорой помощи". Вядзе яго нехта Андрэй, лекар хуткай дапамогі з гораду "па-за межамі сталіцы Беларусі", як ён сам пра сябе напісаў. Блог вельмі разнапланавы, прызначаны для шырокага кола чытачоў, таму матэрыялы пра лячэнне дыябета і вакцыны супраць грыпу суседнічаюць з [...]

Змешчана ў Блог | Тэгі | Каментаваць

Цытата тыдня

"...Впрочем, не будем кривить душой: врачи перерабатывают не только из-за дефицита кадров. Многим банально не хватает денег. Июльское повышение зарплат (напомним, что в соответствии с указом Президента врачам первичного звена увеличили тарифные оклады на 25%) скоро улучшит ситуацию. "
Елена Орлова "Беларускі Час" 05.12.2008

Змешчана ў Блог | Тэгі | 1Каментар

Шнобелем па медыцыне

У Гарвардскім універсітэце, навучальнай установе, якая дала свету найбольшую колькасць нобелеўскіх лаўрэатаў, адбылася цэрэмонія ўручэння «Шнобелеўскіх прэмій». Узнагароджанні традыцыйна атрымліваюць аўтары найбольш недарэчных, сумнеўных і бязглуздых навуковых дасягненняў і даследванняў. У гэтым годзе прэміі былі ўручаны ў 10 галінах ведаў, у тым ліку і ў медыцыне.
Яе атрымаў Дэн Эрайелі з універсітэта Паўночнай Караліны. Навуковец правеў [...]

Змешчана ў Блог | Тэгі , | Каментаваць

Перамога Івана Шэгі

Іван Шэга -- лекар-траўматолаг Слонімскай бальніцы, наш паплечнік-аднадумец, удзельнічаў у так званых "парламенцкіх выбарах". Вядомы чалавек у горадзе і раёне, лекар з бяспрэчным аўтарытэтам у людзей і выразнай грамадзянскай пазіцыяй. Па выніках ёсць падставы меркаваць, што ён перамог старшыню слонімскага райвыканкама. Мы верым калегу! І віншуем з удалай камапаніяй!
Як паведаміла Еўрарадыё спадар Іван займае ганаровы [...]

Змешчана ў Блог | Тэгі | Каментаваць

Медработнікам будзе падвышаны заробак

Напярэдадні дня медработніка міністр аховы здароўя Беларусі Васіль Жарко паведаміў, што з 1 ліпеня заробак лекараў будзе падвышаны.
Па словах міністра: "Прэзідэнт даў згоду на падвышэнне зароботнай платы для лекараў: 25% для амбулаторна-паліклінічнага звяна і 10% у стацыянарах".
Акрамя гэтага Васіль Жарко адзначыў, што Мінстэрству аховы здароўя дадзена даручэнне распрацаваць сістэму падвышэння заработнай платы. "Да конца года [...]

Змешчана ў Блог | Тэгі | Каментаваць

Сярэдні заробак у Беларусі ўтрая менш, чым у Эстоніі

Сярэдняя налічаная заработная плата ў Беларусі ў красавіку склала 836 тыс. 980 рублёў, што складае 249 эўра ў эквіваленце або 391 даляр. У сакавіку сярэдні заробак складаў 807 тыс. 846 рублёў.
Сярэдняя налічаная зарплата рабочых і служачых у красавіку склала 857 тыс. 210 рублёў (у сакавіку была 829 тыс. 305 рублёў).

Змешчана ў Блог | Тэгі , | Каментаваць