Аказваецца "Чырвоны Крышталь", гэта не новы гатунак гарэлкі аднайменнага мінскага заводу, а чарговая эмблема Міжнароднага Камітэту Чырвонага Крыжа. Як паведаміла БелаПАН 4 снежня Палата Прадстаўнікоў прыняла законапраект у адпаведнасці з якім гэты самы крышталь стане для Беларусі трэцяй афіцыйнай эмблемай арганізацыі. Трэці сімвал (у дадатак да Чырвонага Крыжа і Паўмесяца) быў зацверджаны яшчэ 2 гады [...]
Архіў па аўтару:Belarusian MD
Хуткая медычная дапамога ў ЗША — погляд знутры
Шаноўныя калегі, што мы ведаем пра «Хуткую дапамогу» у ЗША, акрамя таго, што там працуюць мітуслівыя парамедыкі, якія быццам бы і ня лекары, а пажарнікі. Многія з нас глядзелі серыял з адпаведнай назвай, набраліся незабыўных уражанняў і нават вывучылі фразу «Быстрее, мы его теряем»… Але ці ведаеце вы, што да Другой Сусветнай амерыканскіх хворых (як жывых, так і нежывых) у шпіталь вазілі катафалкі, а да 1970-ых гадоў «Хуткія» [...]
Міжнародная ўзнагарода — беларускай медсястры
Добрая навіна прыйшла ўчора з Жэневы. Як паведамляе Interfax Міжнародны Камітэт Чырвонага Крыжа ўзнагародзіў медалём імя Флорэнс Найтынґейл беларускую медсястру Ніну Блізнюк. Спадарыня Блізнюк вось ужо 42 гады працуе медсястрой міласэрнасці ў Беларускім Чырвоным Крыжы. За самаадданую дапамогу і служэнне прыкутым да ложку самотным людзям і атрымала яна гэты медаль — найвышэйшую і самую прэстыжную міжнародную ўзнагароду, якую толькі можа [...]
Ахова здароўя і крызіс — шпіталяў меней, работы болей
Як паведаміла радыё «Свабода» са спасылкай на МЗРБ — да 1-га чэрвеня ў рэгіянальных медычных установах Беларусі адбудуцца змены, скіраваныя на эканомію бюджэтных сродкаў. Гэта значыць, што скароціцца колькасць месцаў у невялічкіх шпіталях, зачыніцца шэраг участковых бальніцаў і ФАПаў.
Свіны грып – праўда, няпраўда, камерцыя і жарты.
Эпідэмія свінога грыпу “удала” спалучылася з сусветным фінансавым крызісам. Хтосьці успрыняў яе як знак хуткай гібелі чалавецтва – і абрынуўся ў дэпрэсію, а некаторыя актывізаваліся – і апранулі рэспіратар. Шмат хто проста рабіў сваю працу – лячыў, даследаваў ці ладзіў санітарныя праверкі ў аэрапортах. Але багата хто займеў дывідэнды – зарабіў грошы (законна і ня [...]
Наўздагон сышоўшаму тыдню
А. Лукашэнка пра беларускую АЭС: "Это будет самое великое достижение нашего с вами периода. Атомная электростанция - это не только энергетика, это совершенно новый уровень развития государства”... Пра прарывы, здзяйсненні і сярмяжную прозу нашай галіны на мінулым тыдні можна
Цытата тыдня
"Я понимаю, что нынче всем нелегко, но когда еще вчера стабильное государство сегодня вдруг стало так часто протягивать руки, не свидетельствует ли это о том, что в ближайшее время что-нибудь нехорошее может случиться с ногами?"
Віктар Федаровіч, паводле naviny.by
У Беларусі правялі першую аперацыю па стэнтаванню сонных артэрыяў (плюс відэа).
Як паведамляе АНТ, на базе РНПЦ неўралогіі і нейрахірургіі ўпершыню прымянілі метад стэнтавання сонных артэрыяў. Пацыентам стаўся 68-гадовы мужчына з атэрасклератычнай аклюзіяй абедзьвюх сонных артэрый. Аперацыя была праведзена пад мясцовай анэстэзіяй і заняла каля 30 хвілін. Нягледзячы на невялікую складанасць умяшальніцтва, метад падкупае сваёй элегантнасцю. Пацыент рыхтуецца да выпіскі са шпіталя, а лекары збіраюцца стэнтаваць [...]
Скарбы медычнай літаратуры на адным сайце
Добро пожаловать в библиотеку лучших книг по медицине!
Такім лозунгам сустракае вас электронная біблятэка Best Med Book.com. Пачаўшы сваю працу 1 верасня 2008 года, бібліятэка ўжо ўтрымлівае 1504 электронныя кнігі, што робіць яе найвялікшай медычнай кніжняй Рунэта.
2008-ы – вынікі і разважанні
Пад звон келіхаў сышоў ад нас 2008 год, адшумелі калядна-навагоднія святы. Час ужо брацца за працу ды паразважаць пра тое, якім быў 2008-ы.
Для Doktar.net ён быў адназначана ўдалым (хіба можа быць няўдалым год нараджэння?), але адначасова – поўны пошукаў сябе і сваёй аўдыторыі.
Медыкам Беларусі ён запомніўся дадатковымі адміністрацыйнымі бязглузіцамі, далейшым абмежаваннем правоў і змяншэннем заробкаў [...]
