Пра перамогі смелых

В интервью ток-шоу «Выбор» на канале ОНТ главный санитарный врач Беларуси Валентина Качан выразила удивление тем, что работающие непосредственно в больницах врачи говорят о большом количестве тяжелых пневмоний и неожиданно большом числе госпитализированных: "Когда говорят, что медики были в растерянности, они все-таки немного лукавят". БелаПАН.

На Валянціну Качан прыемна глядзець. Я без гендэрна-дыскрымінацыйнага падтэксту, а выключна з мэтай падкрэсліць узорна-паказальную свежасць і дагледжанасць нашага найвышэйшага кіраўніцтва. Нягледзячы на цяперашнія няпросты час. І ейны непасрэдны начальнік такі ж прэзентабельны — белазубы і ўсмешлівы. Паводле правілаў рэжысуры масавых дзеяў, любое паважнае шоу павінна мець двух вядучых — хлопчыка і дзяўчынку. Міністр і ягоная зам. выдатна спраўляюцца з гэтай роляй. Наша шоу называецца: "В Минздраве всё спокойно". Чытаць далей »

Змешчана ў Блог | Тэгі , , , | Каментаваць

Эпідэмія — пенетрацыя грамадскай свядомасці…

У блогу Тамары Лісіцкай была знойдзена запрашэнне на гадавіну адной web-радыястанцыі. Літаральна фрагмент абвесткі:

..."Будут диджеи, фотокорры, развиртуализации. И, что немаловажно в наше непростое время - Оксолиновый Уголок, где красавицы медсестры заложат страшно нужную, дефицитную мазь в любой желающий нос".

Такі вось выдатны прыклад інспіраванага эпідэміяй крэатыву. Малайчына!

Змешчана ў Блог, Цытата тыдня | Тэгі , | Каментаваць

Вечар пятніцы. Крыху пазітыву і прыгажосці

It's been a hard day's night, and I've been working like a dog
It's been a hard day's night, I should be sleeping like a log
The Beatles

Вечар пятніцы. Хтосці ў думках пра "болей паспаць заўтра", хтосці збіраецца ў затрашнюю лазню (на рыбалку, паляванне, страйкбол і г.д.). Нехта рыхтуецца да дзяжурства, а мне хочацца пазітыву. Паколькі тыдзень прайшоў пад знакам грыпу -- пазітывам на гэтую тэму і падзялюся. Чытаць далей »

Змешчана ў Блог, Медычны гумар | Тэгі , | Каментаваць

Заметки на полях одной эпидемии

Странные вещи творятся в нашем городе…
А. Куллинкович, группа «Нейродюбель»

Я думаю все поняли, о какой эпидемии пойдёт речь. После недавних высказываний руководителя Бюро ВОЗ в Беларуси, о том, что среди циркулирующих гриппоподобных вирусов доминирует пресловутый H1N1, все уже точно знают, как называть теперешнюю «эпидемию ОРВИ» (терминология МЗРБ). Чытаць далей »

Змешчана ў Блог | Тэгі , , , , , | Каментаваць

З Днём Студэнта!

wannabedoctorШаноўнае студэнцка-аспіранцкае спадарства!

Цяперашняе, былое і будучае!

Doktar.by віншуе вас з Днём Студэнта!

Здароўя, моцы і аптымізму!

Жадання жыць, жадаць, ставараць і ніколі ад гэтага не стамляцца!

Для цікаўных -- гісторыю свята можна пачытаць тут.

Змешчана ў Блог | Тэгі | Каментаваць

“Беспальчук” пишем — “Козулин” в уме?

Беспальчук П. І. -- апальны рэктар БДМУ (фота А. Ружачкі СБ)

Беспальчук П. І. -- апальны рэктар БДМУ (фота А. Ружачкі, СБ)

Напрыканцы тыдня сродкі масавай інфармацыі паведамілі пра тое, што ў мінскім медуніверсітэце памяняецца рэктар. З мінулым, Паўлам Іванавічам Беспальчуком, МЗРБ не працягнуў кантракт. Здавалася б нічога звышардынарнага, але перад сваім зыходам рэктар апублікаваў ва ўніверсітэцкай газеце «Веснік БДМУ» матэрыял , дзе раскрыў некаторыя падрабязнасці звыклага беззаконня, якое штогод адбываецца падчас размеркавання ў гэтай навучальнай установе. Нягледзячы на тое, што нічога новага для студэнтаў-медыкаў Беспальчук не напісаў, а сама публікацыя прыпазнілася на 7 месяцаў (размеркаванне было ў красавіку), сам факт выступлення чыноўніка ў СМІ стварыў апошняму імідж «профессионала с принципиальной позицией». Doktar.net сустрэўся з чалавекам, які не з’яўляецца медработнікам, але меў справу з Паўлам Іванавічам па размеркаванні студэнтаў у лепшыя для экс-рэктара часы. І ведае яго з іншага боку. Чытаць далей »

Змешчана ў Блог | Тэгі , | Каментаваць

Кар’ерысты, альбо цынізм “без страха и упрёка”

Днямі ў СБ быў змешчаны матэрыял “Вверх по лестнице”, які варты залатога медаля ў адной з дысцыплін – “цынізм, небяспечны для грамадства” ці “журналісцкая тупасць”. Якая з іх больш пасуе – кожны вырашыць сам.

Чытаць далей »

Змешчана ў Блог | Каментаваць

Хуткая медычная дапамога ў ЗША — погляд знутры

Шаноўныя калегі, што мы ведаем пра «Хуткую дапамогу» у ЗША, акрамя таго, што там працуюць мітуслівыя парамедыкі, якія быццам бы і ня лекары, а пажарнікі. Многія з нас глядзелі серыял з адпаведнай назвай, набраліся незабыўных уражанняў і нават вывучылі фразу «Быстрее, мы его теряем»… Але ці ведаеце вы, што да Другой Сусветнай амерыканскіх хворых (як жывых, так і нежывых) у шпіталь вазілі катафалкі, а да 1970-ых гадоў «Хуткія» нагадвалі элегантныя лімузіны? Таксама ці даводзілася вам бачыць сані-насілкі, апарат для вонкавага масажу сэрца, а таксама самаходнае крэсла на гусенічным хаду? Пра ўсё гэта, а таксама пра структуру службы «Хуткай дапамогі» у ЗША, пра іх аснашчанне, аўтамабілі, рэжым працы і заробкі, можна прачытаць і паглядзець у рэпартажы Аляксандра Кейліна (http://feldsher.ru). Калі ласка — цісніце сюды…

Змешчана ў Блог | Каментаваць

У чаканні паведамленняў (updated)

Паводле інсайдэрскай  інфармацыі,  ў ноч з 12 на 13 чэрвеня ў 9-ай ГКБ сталіцы адбылася адначасовая трансплантацыя ныркі і падстраўнікавай залозы. Донорам сталася жанчына, хворая на цукровы дыябет, ускладнены нефрапатыяй. Пра тое як прайшло ўмяшальніцтва пакуль не паведамляецца, але зычым калегам поспеху, а пацыентцы  здароўя. 15  чэрвеня з'явіліся падрабязнасці, якія можна пачытаць тут.

Змешчана ў Блог | Тэгі | 1Каментар

Міжнародная ўзнагарода — беларускай медсястры

Медаль імя Флорэнс Найтынґейл. Interfax.by

Медаль імя Флорэнс Найтынґейл. Interfax.by

Добрая навіна прыйшла ўчора з Жэневы. Як паведамляе Interfax Міжнародны Камітэт Чырвонага Крыжа ўзнагародзіў медалём імя Флорэнс Найтынґейл беларускую медсястру Ніну Блізнюк. Спадарыня Блізнюк вось ужо 42 гады працуе медсястрой міласэрнасці ў Беларускім Чырвоным Крыжы. За самаадданую дапамогу і служэнне прыкутым да ложку самотным людзям і атрымала яна гэты медаль — найвышэйшую і самую прэстыжную міжнародную ўзнагароду, якую толькі можа атрымаць медсястра. Чытаць далей »

Змешчана ў Блог | Тэгі , , | Каментаваць