16 снежня ў менскай галерэі «Ў» адбыўся круглы стол, прысвечаны пытанням асвятлення эпідэміі рэспіраторных інфекцый, першая хваля якой адступіла з Беларусі. Ідэя правядзення сустрэчы была інспіравана ўнікальнай для нашай краіны сітуацыяй, калі падрабязнасці эпідэміі насельніцтва даведвалася не ад МЗРБ, а непасрэдна ад лекараў, якія пісалі лісты ў СМІ, ці змяшчалі пасты ў сваіх блогах, вытрымкі з якіх перадрукоўвалі газеты і перазмяшчалі сайты. Супрацоўніцтва задаволіла не цалкам — шмат хто з калег прад’яўляў прэтэнзіі да мас-медыя ў неакуратнасці падачы матэрыялу, адсутнасці спасылак на крыніцы інфармацыі, ды інш. Каб прадухіліць магчымыя далейшыя памылкі і недакладнасці, і ўзнікла ідэя правядзення гэтай сустрэчы. Чытаць далей
Архіў па тэгу: сяброўскія блогі
Эпідэміі і СМІ — погляд з абодвух бакоў барыкад
Круглы стол пад такой назвай адбыўся ўчора ў мінскай галерэі "Ў". Арганізатарам імпрэзы выступіў Doktar.by. Падрабзяны аповяд пра падзею будзе змешчаны крыху пазней, а пакуль прапануем вам пазнаёміцца з меркаваннем на азначаную тэму Канстанціна Талстаногава -- аўтара вядомага блога "Из жизни доктора". Чытаць далей
Из жизни доктора или хаотичные заметки провинциального докторишки
Скарбонка сяброўскіх блогаў павялічваецца, што не можа не радаваць. Cёння пра старонку пад назвай «Из жизни доктора. Хаотичные заметки провинциального докторишки». Аўтар Канстацін Талстаногаў, анэстэзіёлаг-рэаніматолаг з Бабруйску з 15 гадовым стажам. Пра што рэсурс? Пра жыццё і прафесію як яны ёсць. Без сарамлівага замоўчвання і паталагічнай самацэнзуры. Не заўжды нарматыўнай лексікай, але заўсёды крытычна, іранічна і нераўнадушна. Не адарвацца. Чытаць усім!
Сяброўскі блог
На жыццёвым і творчым шляху Doktar.net сустрэў вельмі цікавую Інтэрнэт-з'яву, якая называецца "Медицинский блог врача скорой помощи". Вядзе яго нехта Андрэй, лекар хуткай дапамогі з гораду "па-за межамі сталіцы Беларусі", як ён сам пра сябе напісаў. Блог вельмі разнапланавы, прызначаны для шырокага кола чытачоў, таму матэрыялы пра лячэнне дыябета і вакцыны супраць грыпу суседнічаюць з разважаннямі пра сучасны стан нашай прафесіі ў Беларусі. Але напісана жыва, цікава, змястоўна і, што самае галоўнае, адчуваецца аднадумца. Так што пачытаўшы не пашкадуеце. Некаторыя з матэрыялаў з катэгорыі Recommended: "Жалобы на работников скорой помощи", "Почему врачи такие плохие? 8 причин.", "Причины не стать врачом в США".

