Архіў па тэгу: узнагароды

Міжнародная ўзнагарода — беларускай медсястры

Медаль імя Флорэнс Найтынґейл. Interfax.by

Медаль імя Флорэнс Найтынґейл. Interfax.by

Добрая навіна прыйшла ўчора з Жэневы. Як паведамляе Interfax Міжнародны Камітэт Чырвонага Крыжа ўзнагародзіў медалём імя Флорэнс Найтынґейл беларускую медсястру Ніну Блізнюк. Спадарыня Блізнюк вось ужо 42 гады працуе медсястрой міласэрнасці ў Беларускім Чырвоным Крыжы. За самаадданую дапамогу і служэнне прыкутым да ложку самотным людзям і атрымала яна гэты медаль — найвышэйшую і самую прэстыжную міжнародную ўзнагароду, якую толькі можа атрымаць медсястра. Чытаць далей »

Змешчана ў Блог | і тэгамі, | Каментаваць

Шнобелем па медыцыне

У Гарвардскім універсітэце, навучальнай установе, якая дала свету найбольшую колькасць нобелеўскіх лаўрэатаў, адбылася цэрэмонія ўручэння «Шнобелеўскіх прэмій». Узнагароджанні традыцыйна атрымліваюць аўтары найбольш недарэчных, сумнеўных і бязглуздых навуковых дасягненняў і даследванняў. У гэтым годзе прэміі былі ўручаны ў 10 галінах ведаў, у тым ліку і ў медыцыне.

Яе атрымаў Дэн Эрайелі з універсітэта Паўночнай Караліны. Навуковец правеў эксперымент з 2-ма групамі дабраахвотнікаў, якім выдаў абсалютна аднолькавыя плацэба, паведаміўшы, што гэта супрацьболевыя прэпараты. Паводле ўмоваў эксперымента адна група атрымала «лекі» коштам 2,5 даляры за таблетку, а другая — па 10 цэнтаў. Чытаць далей »

Змешчана ў Блог | і тэгамі | Каментаваць