А. Лукашэнка пра беларускую АЭС: "Это будет самое великое достижение нашего с вами периода. Атомная электростанция - это не только энергетика, это совершенно новый уровень развития государства”... Пра прарывы, здзяйсненні і сярмяжную прозу нашай галіны на мінулым тыдні можна Чытаць далей
Архіў па тэгу: міністэрства аховы здароў’я
Наўздагон сышоўшаму тыдню
Кадр о кадрах
На прошлой неделе в медицинских ВУЗах Беларуси закончилось распределение выпускников. По сложившейся традиции, руку к этому мероприятию приложил непосредственно министр Жарко. Выпускников распределили, СБ опубликовала материал на тему в духе «охранительной журналистики». Последний натолкнул на некоторые размышления. Чытаць далей
Абнародаваныя міжнародныя рэкамендацыі па паляпшэнні сітуацыі з першаснай медычнай дапамогай ў Беларусі
Прадстаўнікі беларускага Бюро Сусветнай Арганізацыі Аховы Здароўя прадставілі праект справаздачы аб выніках маніторынгу першаснай медыка-санітарнай дапамогі ў Беларусі — піша рэсурс «Заўтра тваёй краіны». Прыемна, што прадстаўніцтва такой аўтарытэтнай міжнароднай арганізацыі звярнула ўвагу на такую важную і патрэбную справу. Чытаць далей
Новая зіма Новага Году. Кароткі агляд.
У агульным бравурна-аптымістычным гудзенні, які штодня ствараецца праўладнымі СМІ з пачатку 2009 года вялікае месца займае тэматыка аховы здароўя. Кантэнт аналіз наўрад ці хто праводзіў, але скаладаецца ўражанне што пра нашу сферу раней так шмат не шамацелі газэтныя палосы і не вяшчалі ТВ-каналы. Чытаць далей
Яшчэ раз пра заробкі, альбо няхітрая арыфметыка
Днямі, на сайце радыё «Свабода», са спасылкай на прэсавую службу Нацыянальнага статыстычнага камітэту, былі абнародаваны дадзеныя аб сярэдніх заробках беларусаў у 2008 годзе. Такім чынам, налічаная сярэдняя заработная плата працаўнікоў у Беларусі за 2008 год склала 885600 рублёў, сярэдні заробак па сферы аховы здароўя — 847 тысяч, а тое ж для лекараў — 1 мільён 447,4 тысячы рублёў.
Апошняя лічба ў многіх лекараў не можа не выклікаць здзіўлення, бо такіх грошаў пераважная большасць бачылі хіба толькі перад адпачынкамі, калі выдаюцца т. зв. «адпускныя». Цікава, хто ж у нашай сферы зарабляе так, каб у сярэднім атрымлівалася пад паўтара мільёна? Чытаць далей
2008-ы – вынікі і разважанні
Пад звон келіхаў сышоў ад нас 2008 год, адшумелі калядна-навагоднія святы. Час ужо брацца за працу ды паразважаць пра тое, якім быў 2008-ы.
Для Doktar.net ён быў адназначана ўдалым (хіба можа быць няўдалым год нараджэння?), але адначасова – поўны пошукаў сябе і сваёй аўдыторыі.
Медыкам Беларусі ён запомніўся дадатковымі адміністрацыйнымі бязглузіцамі, далейшым абмежаваннем правоў і змяншэннем заробкаў пад гучны спеў прапаганды пра “передовое здравоохранение” як форму клопату дзяржавы пра здароўе грамадзян.
Рэканструкцыя для самых бедных
Паводле даручэння А. Лукашэнкі да канца 2010 году павінна быць скончана рэканструкцыя ўсіх лячэбных установаў рэспубліканскага значэння. Акрамя сусветнага фінансавага крызісу, на гэтыя планы могуць паўплываць іншыя, невядомыя шырокім масам чыннікі. Чытаць далей


