Архіў па тэгу: жарты

Чырвоны Крышталь

Чырвоны Крышталь, малюнак з Вікіпедыі

Чырвоны Крышталь, малюнак з Вікіпедыі

Аказваецца "Чырвоны Крышталь", гэта не новы гатунак гарэлкі аднайменнага мінскага заводу, а чарговая эмблема Міжнароднага Камітэту Чырвонага Крыжа. Як паведаміла БелаПАН 4 снежня Палата Прадстаўнікоў прыняла законапраект у адпаведнасці з якім гэты самы крышталь стане для Беларусі трэцяй афіцыйнай эмблемай арганізацыі. Трэці сімвал  (у дадатак да Чырвонага Крыжа і Паўмесяца) быў зацверджаны яшчэ 2 гады таму як сродак ад незадаволенасці Ізраілем існуючымі двума. Чытаць далей »

Змешчана ў Блог | і тэгамі, | Каментаваць

Вечар пятніцы. Крыху пазітыву і прыгажосці

It's been a hard day's night, and I've been working like a dog
It's been a hard day's night, I should be sleeping like a log
The Beatles

Вечар пятніцы. Хтосці ў думках пра "болей паспаць заўтра", хтосці збіраецца ў затрашнюю лазню (на рыбалку, паляванне, страйкбол і г.д.). Нехта рыхтуецца да дзяжурства, а мне хочацца пазітыву. Паколькі тыдзень прайшоў пад знакам грыпу -- пазітывам на гэтую тэму і падзялюся. Чытаць далей »

Змешчана ў Блог, Медычны гумар | і тэгамі | Каментаваць