Сябра пад нікам bujnazher запачаткаваў на нашым сайце раздзел "Медычная літаратура па-беларуску. Зрабіў ён гэта, пракаментаваўшы матэрыял пра сайт Bestmedbooks.com. У сваім каменце ён піша: "Сапраўды цудоўны сайт, ДЗЯКУЙ! Вельмі хацелася б такі з беларускамоўнай мед.літаратурай. Я паспрабаваў зрабіць электронны варыянт кнігі “Хірургічныя хваробы” Аўтары: С. І. Юпатаў, У. М. Калтанюк у фармаце doc. У тэксце існуюць некаторыя тэхналагічныя недакладнасці, якія, я спадзяюся, з цягам часу выпраўлю... Дадзеную кнігу у фармаце djvu знайшоў у электроннай бібліятэцы аддзелу тэлемедыцыны Гомельскага дзяржаўнага медыцынскага універсітэта.
Дзякуй вялікі, шаноўны дружа, за ўнёсак у справу вольнага беларускага медычнага кніжніцтва! Зараз гэтая кніжка змешчана ў раздзел "Медычная літаратура", які знаходзіцца акурат справа ад вас. Карыстайцеся калі ласка! Дасылайце калі ласка усе што ёсць па медыцыне па-беларуску на мэйл admin@doktar.net. Альбо пакідайце сляды ў каментах. Загадзя дзякуем!
