Архіў па тэгу: медычныя тэрміны

Медычная літаратура па-беларуску

Сябра пад нікам bujnazher запачаткаваў на нашым сайце раздзел "Медычная літаратура па-беларуску. Зрабіў ён гэта, пракаментаваўшы матэрыял пра сайт Bestmedbooks.com. У сваім каменце  ён піша: "Сапраўды цудоўны сайт,  ДЗЯКУЙ! Вельмі хацелася б такі з беларускамоўнай мед.літаратурай. Я паспрабаваў зрабіць электронны варыянт кнігі “Хірургічныя хваробы” Аўтары: С. І. Юпатаў, У. М. Калтанюк у фармаце doc. У тэксце існуюць некаторыя тэхналагічныя недакладнасці, якія, я спадзяюся, з цягам часу выпраўлю...  Дадзеную кнігу у фармаце djvu знайшоў у электроннай бібліятэцы аддзелу тэлемедыцыны Гомельскага дзяржаўнага медыцынскага універсітэта.

Дзякуй вялікі, шаноўны дружа, за ўнёсак у справу вольнага беларускага медычнага кніжніцтва! Зараз гэтая кніжка змешчана ў раздзел "Медычная літаратура", які знаходзіцца акурат справа ад вас. Карыстайцеся калі ласка! Дасылайце калі ласка усе што ёсць па медыцыне па-беларуску на мэйл admin@doktar.net.  Альбо пакідайце сляды ў каментах. Загадзя дзякуем!

Змешчана ў Блог | і тэгамі | 2 Каментары

Кароткая гісторыя стварэння беларускай медычнай тэрміналогіі

Народныя медычныя назвы ў гутаркавай мове вольна існуюць і дагэтуль. Менавіта на падставе этнаграфічнага матэрыялу пачалося станаўленне беларускай навуковай медычнай тэрміналогіі. Чытаць далей »

Змешчана ў Матэрыялы, Медычныя тэрміны па-беларуску | Тэгі | Каментаваць

Медычныя тэрміны і назвы — абмяркуем разам

За доўгі час беларускасці напрацавана шмат і народных медычных назваў, і іхных навуковых адпаведнікаў - як новатвораў, так і займенняў. Якія з іх трэба пакінуць для надалейшага ўжывання ў медычнай практыцы?

Выказвайцеся калі ласка ў каментарах, альбо дасылайце варыянт на адрас: admin@doktar.net

дыханне аддых'анне, д'ыханне, дых'анне,...
аборт спар'он, зран'енне, в'ыкід,...
мачавы пухір капш'ук, брул'ёвы пух'ір, сікун'ок...
ужываць лекі пажыткав'аць, карыст'аць, ужыв'аць,...
прастываць выстыг'аць, заст'уджвацца,...
бальніца ляк'арня, больн'іца, б'ольніца, шпіт'аль,...
давай болей !
Змешчана ў Медычныя тэрміны па-беларуску | Тэгі | Каментаваць