Бадай самая галоўная медычная навіна тыдня – дэманстрацыя ў ЗША вынікаў першай у краіне і чацвёртай у Свеце трансплантацыі твару. Нагадаю, што пацыенткай брыгады хірургаў з Кліўленду (Агайо) сталася 46-гадовая Коні Калп, якой 5 год таму муж стрэліў у твар з драбавіка. Чытаць далей
Архіў па тэгу: новыя тэхналогіі
У Беларусі правялі першую аперацыю па стэнтаванню сонных артэрыяў (плюс відэа).
Як паведамляе АНТ, на базе РНПЦ неўралогіі і нейрахірургіі ўпершыню прымянілі метад стэнтавання сонных артэрыяў. Пацыентам стаўся 68-гадовы мужчына з атэрасклератычнай аклюзіяй абедзьвюх сонных артэрый. Аперацыя была праведзена пад мясцовай анэстэзіяй і заняла каля 30 хвілін. Нягледзячы на невялікую складанасць умяшальніцтва, метад падкупае сваёй элегантнасцю. Пацыент рыхтуецца да выпіскі са шпіталя, а лекары збіраюцца стэнтаваць артэрыі мозга. Падрабязнасці можна пачытаць і паглядзець тут.
Першы досвед мабільнай тэлемедыцыны ў Беларусі
"Мінскі раён стаў пілотным рэгіёнам Беларусі, дзе ў практыку тэлемедыцыны інтэграваны тэхналогіі сотавай сувязі" -- паведамляе рэсурс "Заўтра тваёй краіны". Такім чынам, з'ява, на назву якой Google выдае 221 тыс. спасылак, дабралась нарэшце і да Беларусі. Чытаць далей

