Архіў па тэгу: людзі

Круглы стол «Эпідэміі і СМІ — погляд з абодвух бакоў барыкад. Пасляслоўе.

16 снежня ў менскай галерэі «Ў» адбыўся круглы стол, прысвечаны пытанням асвятлення эпідэміі рэспіраторных інфекцый, першая хваля якой адступіла з Беларусі. Ідэя правядзення сустрэчы была інспіравана ўнікальнай для нашай краіны сітуацыяй, калі падрабязнасці эпідэміі насельніцтва даведвалася не ад МЗРБ, а непасрэдна ад лекараў, якія пісалі лісты ў СМІ, ці змяшчалі пасты ў сваіх блогах, вытрымкі з якіх перадрукоўвалі газеты і перазмяшчалі сайты. Супрацоўніцтва задаволіла не цалкам — шмат хто з калег прад’яўляў прэтэнзіі да мас-медыя ў неакуратнасці падачы матэрыялу, адсутнасці спасылак на крыніцы інфармацыі, ды інш. Каб прадухіліць магчымыя далейшыя памылкі і недакладнасці, і ўзнікла ідэя правядзення гэтай сустрэчы. Чытаць далей »

Змешчана ў Блог | і тэгамі, , , , | Каментаваць

Пра PR

doc-malikaw

Cяргей Малікаў

Максім Бойдак

Максім Бойдак

Некаторых з нас у школе вучылі, што "в жизни всегда есть место подвигу". Ну калі не подзвігу, то, прынамсі, смеламу ўчынку. Чарговае пацверджанне гэтаму прыйшло сёння. Партал nn.by паведаміў пра тое што кіраўніцтва Баранавіцкай міліцыі ўзнагародзіла Ганаровай граматай і грашовай прэміяй лекара мясцовага анкадыспансера Сяргея Малікава. Доктар вызначыўся тым, што затрымаў аднаго з двух злодзеяў, што імкнуліся пранікнуць да яго ў хату. Гэты выпадак стварыў нагоду ўзгадаць іншага калегу — рэаніматолага РНПЦ "Маці і дзіця»" Максіма Бойдака, які за падобны ўчынак граматы не здабыў. Чытаць далей »

Змешчана ў Блог | і тэгамі | Каментаваць

Два медычныя вершы і адно эсэ ад Майстра

Днямі ў рукі патрапілася кніга вершаў Уладзімера Арлова (спраўдзіць дзе вы чулі гэтае імя можна ў Вікіпедыі) пад назвай "усё па-ранейшаму, толькі імёны зьмяніліся". Кніга сёлетняя і як для мяне, небагемнага рэаніматолага, зусім "свежая", хоць і была выпушчана ў жніўні. Неадрыўную ўвагу прыцягнулі вершы, звязаныя з нашай прафесіяй і, асабліва, "Між берагамі", створаны аўтарам у аддзяленні рэанімацыі. Усім калегам варта прачытаць, асабліва рэаніматолагам, каб хоць на хвіліну адчуць сябе не толькі "дзяжурнымі ля Пераходу", і "Воинами Сумерек", а і проста шчырымі людзьмі,  здольнымі да слёз перажываць разам з бліжнім адчуванне набліжэння Бездані. Вядома, штодня так жыць нельга -- ніякага сэрца з мозгам не хопіць, але зрэдчасу можна. І тут менавіта такі выпадак, бо напісана аж да разрыву свядомасці і трымцення вантробаў. Чытаць далей »

Змешчана ў Блог | Тэгі | Каментаваць

Пра перамогі смелых

В интервью ток-шоу «Выбор» на канале ОНТ главный санитарный врач Беларуси Валентина Качан выразила удивление тем, что работающие непосредственно в больницах врачи говорят о большом количестве тяжелых пневмоний и неожиданно большом числе госпитализированных: "Когда говорят, что медики были в растерянности, они все-таки немного лукавят". БелаПАН.

На Валянціну Качан прыемна глядзець. Я без гендэрна-дыскрымінацыйнага падтэксту, а выключна з мэтай падкрэсліць узорна-паказальную свежасць і дагледжанасць нашага найвышэйшага кіраўніцтва. Нягледзячы на цяперашнія няпросты час. І ейны непасрэдны начальнік такі ж прэзентабельны — белазубы і ўсмешлівы. Паводле правілаў рэжысуры масавых дзеяў, любое паважнае шоу павінна мець двух вядучых — хлопчыка і дзяўчынку. Міністр і ягоная зам. выдатна спраўляюцца з гэтай роляй. Наша шоу называецца: "В Минздраве всё спокойно". Чытаць далей »

Змешчана ў Блог | і тэгамі, , | Каментаваць

Заметки на полях одной эпидемии

Странные вещи творятся в нашем городе…
А. Куллинкович, группа «Нейродюбель»

Я думаю все поняли, о какой эпидемии пойдёт речь. После недавних высказываний руководителя Бюро ВОЗ в Беларуси, о том, что среди циркулирующих гриппоподобных вирусов доминирует пресловутый H1N1, все уже точно знают, как называть теперешнюю «эпидемию ОРВИ» (терминология МЗРБ). Чытаць далей »

Змешчана ў Блог | і тэгамі, , , , | Каментаваць

“Беспальчук” пишем — “Козулин” в уме?

Беспальчук П. І. -- апальны рэктар БДМУ (фота А. Ружачкі СБ)

Беспальчук П. І. -- апальны рэктар БДМУ (фота А. Ружачкі, СБ)

Напрыканцы тыдня сродкі масавай інфармацыі паведамілі пра тое, што ў мінскім медуніверсітэце памяняецца рэктар. З мінулым, Паўлам Іванавічам Беспальчуком, МЗРБ не працягнуў кантракт. Здавалася б нічога звышардынарнага, але перад сваім зыходам рэктар апублікаваў ва ўніверсітэцкай газеце «Веснік БДМУ» матэрыял , дзе раскрыў некаторыя падрабязнасці звыклага беззаконня, якое штогод адбываецца падчас размеркавання ў гэтай навучальнай установе. Нягледзячы на тое, што нічога новага для студэнтаў-медыкаў Беспальчук не напісаў, а сама публікацыя прыпазнілася на 7 месяцаў (размеркаванне было ў красавіку), сам факт выступлення чыноўніка ў СМІ стварыў апошняму імідж «профессионала с принципиальной позицией». Doktar.net сустрэўся з чалавекам, які не з’яўляецца медработнікам, але меў справу з Паўлам Іванавічам па размеркаванні студэнтаў у лепшыя для экс-рэктара часы. І ведае яго з іншага боку. Чытаць далей »

Змешчана ў Блог | і тэгамі | Каментаваць

Міжнародная ўзнагарода — беларускай медсястры

Медаль імя Флорэнс Найтынґейл. Interfax.by

Медаль імя Флорэнс Найтынґейл. Interfax.by

Добрая навіна прыйшла ўчора з Жэневы. Як паведамляе Interfax Міжнародны Камітэт Чырвонага Крыжа ўзнагародзіў медалём імя Флорэнс Найтынґейл беларускую медсястру Ніну Блізнюк. Спадарыня Блізнюк вось ужо 42 гады працуе медсястрой міласэрнасці ў Беларускім Чырвоным Крыжы. За самаадданую дапамогу і служэнне прыкутым да ложку самотным людзям і атрымала яна гэты медаль — найвышэйшую і самую прэстыжную міжнародную ўзнагароду, якую толькі можа атрымаць медсястра. Чытаць далей »

Змешчана ў Блог | і тэгамі, | Каментаваць

Ахова здароўя і крызіс — шпіталяў меней, работы болей

Як паведаміла радыё «Свабода» са спасылкай на МЗРБ — да 1-га чэрвеня ў рэгіянальных медычных установах Беларусі адбудуцца змены, скіраваныя на эканомію бюджэтных сродкаў. Гэта значыць, што скароціцца колькасць месцаў у невялічкіх шпіталях, зачыніцца шэраг участковых бальніцаў і ФАПаў. Чытаць далей »

Змешчана ў Блог | і тэгамі, , | Каментаваць

Стэрылізацыя асацыяльных жанчын, як метад выканання дэкрэта Прэзідэнта

Днямі на сайце "Беларускі партызан" была змешчана інфармацыя, што ў Нясвіжскім раёне 78% асацыяльных жанчынаў прайшлі ўвядзенне ўнутрыматачных спіраляў ці стэрылізацыю. Пра новыя падыходы ў справе дэмаграфічнай бяспекі на падставе дэкрэта Прэзідэнта № 18 у інтэв’ю Еўрарадыё акушэра-гінеколага Нясвіжскага гарадскога шпіталя Святланы Давыдзькі і разважаннях Doktar.net. Чытаць далей »

Змешчана ў Блог | і тэгамі | Каментаваць

“Крывавы” экспарт Беларусі

Як паведамляе Еўрарадыё – Беларусь прадае за мяжу частку запасаў донарскай крыві для атрымання лекаў. Пра гэта паведаміў дырэктар інстытут біяфізікі і клетачнай інжынерыі Нацыянальнай акадэміі навук Ігар Валатоўскі. Чытаць далей »

Змешчана ў Блог | і тэгамі, , | Каментаваць