Архіў па тэгу: студэнты

З Днём Студэнта!

wannabedoctorШаноўнае студэнцка-аспіранцкае спадарства!

Цяперашняе, былое і будучае!

Doktar.by віншуе вас з Днём Студэнта!

Здароўя, моцы і аптымізму!

Жадання жыць, жадаць, ставараць і ніколі ад гэтага не стамляцца!

Для цікаўных -- гісторыю свята можна пачытаць тут.

Змешчана ў Блог | Тэгі | Каментаваць

Новая зіма Новага Году. Кароткі агляд.

У агульным бравурна-аптымістычным гудзенні, які штодня ствараецца праўладнымі СМІ з пачатку 2009 года вялікае месца займае тэматыка аховы здароўя. Кантэнт аналіз наўрад ці хто праводзіў, але скаладаецца ўражанне што пра нашу сферу раней так шмат не шамацелі газэтныя палосы і не вяшчалі ТВ-каналы. Чытаць далей »

Змешчана ў Аналітыка, Блог | і тэгамі, , , | Каментаваць

СКАЖЫЦЕ “А-А-А”

Толькі тупарылыя выкарыстоўваюць белмову, каб паразмазваць соплі пра лёс гаротнай абстрактнай Айчыны. Тыя, хто зьняў з ручніка, дакладна ведаюць, што юзаць матчыну мову могуць толькі нязломкі. Менавіта такія на наезд "ты со мной по-русски разговаривай!" адказваюць тычынай у лыч. Па жыцьці яны кіруюцца запаветам клясыка Францішка Багушэвіча: "Не пратупіце мовы нашай беларускай, каб ня ўмёрла!"Архіварыюсы мэдунівэру хутчэй за ўсё не зафіксуюць учынак, які лёг у падмурак гэтага матэрыялу. А дарма: студэнты 335-й групы мэдычнага ўнівэрсытэту зрабілі тое, што рэальна можна лічыць дасягненьнем. Хаця б таму, што іншым - слабо. Усяго толькі і справаў: чатыры студэнткі аднойчы вырашылі, што хочуць і будуць атрымліваць адукацыю на белмове. А ўсе нязгодныя - пайшлі ў дупу! Чытаць далей »

Змешчана ў Матэрыялы, Студэнцкія старонкі | і тэгамі | Каментаваць