Архіў па тэгу: транспланталогія

У чаканні паведамленняў (updated)

Паводле інсайдэрскай  інфармацыі,  ў ноч з 12 на 13 чэрвеня ў 9-ай ГКБ сталіцы адбылася адначасовая трансплантацыя ныркі і падстраўнікавай залозы. Донорам сталася жанчына, хворая на цукровы дыябет, ускладнены нефрапатыяй. Пра тое як прайшло ўмяшальніцтва пакуль не паведамляецца, але зычым калегам поспеху, а пацыентцы  здароўя. 15  чэрвеня з'явіліся падрабязнасці, якія можна пачытаць тут.

Змешчана ў Блог | Тэгі | 1Каментар

“Крывавы” экспарт Беларусі

Як паведамляе Еўрарадыё – Беларусь прадае за мяжу частку запасаў донарскай крыві для атрымання лекаў. Пра гэта паведаміў дырэктар інстытут біяфізікі і клетачнай інжынерыі Нацыянальнай акадэміі навук Ігар Валатоўскі. Чытаць далей »

Змешчана ў Блог | і тэгамі, , | Каментаваць

Вынікі ўнікальнай аперацыі па трансплантацыі твару абнародаваныя ў ЗША

Бадай самая галоўная медычная навіна тыдня – дэманстрацыя ў ЗША вынікаў першай у краіне і чацвёртай у Свеце трансплантацыі твару. Нагадаю, што пацыенткай брыгады хірургаў з Кліўленду (Агайо) сталася 46-гадовая Коні Калп, якой 5 год таму муж стрэліў у твар з драбавіка. Чытаць далей »

Змешчана ў Блог | і тэгамі, | Каментаваць

Наўздагон сышоўшаму тыдню

А. Лукашэнка пра беларускую АЭС: "Это будет самое великое достижение нашего с вами периода. Атомная электростанция - это не только энергетика, это совершенно новый уровень развития государства”... Пра прарывы, здзяйсненні і сярмяжную прозу нашай галіны на мінулым тыдні можна Чытаць далей »

Змешчана ў Аналітыка, Блог | і тэгамі, , , | Каментаваць

Новая зіма Новага Году. Кароткі агляд.

У агульным бравурна-аптымістычным гудзенні, які штодня ствараецца праўладнымі СМІ з пачатку 2009 года вялікае месца займае тэматыка аховы здароўя. Кантэнт аналіз наўрад ці хто праводзіў, але скаладаецца ўражанне што пра нашу сферу раней так шмат не шамацелі газэтныя палосы і не вяшчалі ТВ-каналы. Чытаць далей »

Змешчана ў Аналітыка, Блог | і тэгамі, , , | Каментаваць

2008-ы – вынікі і разважанні

З Новым Годам!

З Новым Годам!

Пад звон келіхаў сышоў ад нас 2008 год, адшумелі калядна-навагоднія святы. Час ужо брацца за працу ды паразважаць пра тое, якім быў 2008-ы.
Для Doktar.net ён быў адназначана ўдалым (хіба можа быць няўдалым год нараджэння?), але адначасова – поўны пошукаў сябе і сваёй аўдыторыі.
Медыкам Беларусі ён запомніўся дадатковымі адміністрацыйнымі бязглузіцамі, далейшым абмежаваннем правоў і змяншэннем заробкаў пад гучны спеў прапаганды пра “передовое здравоохранение” як форму клопату дзяржавы пра здароўе грамадзян.

Чытаць далей »

Змешчана ў Аналітыка, Блог | і тэгамі, | Каментаваць

Беларуская транспланталогія на ўздыме?

Вашай увазе прапануецца матэрыял аўтара "Радыё Свабода" Ігара Карнея з нагоды правядзення ў Беларусі другой па ліку аперацыі па трансплантацыі печані. Чытаць далей

Змешчана ў Блог | Тэгі | Каментаваць