Архіў па тэгу: WHO

Заметки на полях одной эпидемии

Странные вещи творятся в нашем городе…
А. Куллинкович, группа «Нейродюбель»

Я думаю все поняли, о какой эпидемии пойдёт речь. После недавних высказываний руководителя Бюро ВОЗ в Беларуси, о том, что среди циркулирующих гриппоподобных вирусов доминирует пресловутый H1N1, все уже точно знают, как называть теперешнюю «эпидемию ОРВИ» (терминология МЗРБ). Чытаць далей »

Змешчана ў Блог | і тэгамі, , , , | Каментаваць

Абнародаваныя міжнародныя рэкамендацыі па паляпшэнні сітуацыі з першаснай медычнай дапамогай ў Беларусі

Прадстаўнікі беларускага Бюро Сусветнай Арганізацыі Аховы Здароўя прадставілі праект справаздачы аб выніках маніторынгу першаснай медыка-санітарнай дапамогі ў Беларусі — піша рэсурс «Заўтра тваёй краіны». Прыемна, што прадстаўніцтва такой аўтарытэтнай міжнароднай арганізацыі звярнула ўвагу на такую важную і патрэбную справу. Чытаць далей »

Змешчана ў Блог | і тэгамі, , | Каментаваць

Сусветнай Арганізацыі Аховы Здароўя – 60 год.

7 красавіка найбуйнейшая медычная арганізацыя свету – Сусветная Арганізацыя Аховы Здароўя адзначыла 60 тадавіну свайго заснавання.

З нагоды свайго юбілею СААЗ у 2008 годзе плануе выпуск кнігі пад назвай “Інфармацыю у масы – кампаніі медыка-санітарнай асветы 1948-2008 гадоў”. Аснову выдання склалі плакаты, выпушчаныя ў межах санітарна-асветніцкіх кампаній з ўсіх краінах, дзе ёсць прадстаўніцтва СААЗ. Плануецца, што плакаты будуць прадстаўленыя ў храналагічным парадку і стануцца цікавай ілюстрацыяй нацыянальных асаблівасцяў прыярытэтаў службаў аховы здароўя розных краін ў святле глабальных праблем грамадскага здароўя. З некаторымі ўзорамі гэтай творчасці можна пазнаёміцца на старонцы http://www.who.int/who60/resources/posters/ru/index.html.

Таксама ў межах святкавання юбілею СААЗ у розных краінах свету ў 2008 годзе будзе праходзіць фотавыстава на тэму: “Наша здароўе – наша будучыня”. Калекцыя фотаздымкаў адлюстроўвае гісторыю гэтай міжнароднай арганізацыі ад самага пачатку, а таксама дэманструе асноўныя этапы ў гісторыі аховы грамадскага здароўя: распрацоўка першай паспяховай вакцыны супраць поліоміеліта, ліквідацыя натуральнай воспы, змаганне супраць тытуню і г.д. Некаторыя фотаздымкі можна зараз пабачыць тут: http://www.who.int/features/history/ru/index.html.

Змешчана ў Блог | і тэгамі | Каментаваць