Архіў па тэгу: у свеце

Чырвоны Крышталь

Чырвоны Крышталь, малюнак з Вікіпедыі

Чырвоны Крышталь, малюнак з Вікіпедыі

Аказваецца "Чырвоны Крышталь", гэта не новы гатунак гарэлкі аднайменнага мінскага заводу, а чарговая эмблема Міжнароднага Камітэту Чырвонага Крыжа. Як паведаміла БелаПАН 4 снежня Палата Прадстаўнікоў прыняла законапраект у адпаведнасці з якім гэты самы крышталь стане для Беларусі трэцяй афіцыйнай эмблемай арганізацыі. Трэці сімвал  (у дадатак да Чырвонага Крыжа і Паўмесяца) быў зацверджаны яшчэ 2 гады таму як сродак ад незадаволенасці Ізраілем існуючымі двума. Чытаць далей »

Змешчана ў Блог | і тэгамі, | Каментаваць

Міжнародная ўзнагарода — беларускай медсястры

Медаль імя Флорэнс Найтынґейл. Interfax.by

Медаль імя Флорэнс Найтынґейл. Interfax.by

Добрая навіна прыйшла ўчора з Жэневы. Як паведамляе Interfax Міжнародны Камітэт Чырвонага Крыжа ўзнагародзіў медалём імя Флорэнс Найтынґейл беларускую медсястру Ніну Блізнюк. Спадарыня Блізнюк вось ужо 42 гады працуе медсястрой міласэрнасці ў Беларускім Чырвоным Крыжы. За самаадданую дапамогу і служэнне прыкутым да ложку самотным людзям і атрымала яна гэты медаль — найвышэйшую і самую прэстыжную міжнародную ўзнагароду, якую толькі можа атрымаць медсястра. Чытаць далей »

Змешчана ў Блог | і тэгамі, | Каментаваць

Свіны грып – праўда, няпраўда, камерцыя і жарты.

Эпідэмія свінога грыпу “удала” спалучылася з сусветным фінансавым крызісам. Хтосьці успрыняў яе як знак хуткай гібелі чалавецтва – і абрынуўся ў дэпрэсію, а некаторыя актывізаваліся – і апранулі рэспіратар. Шмат хто проста рабіў сваю працу – лячыў, даследаваў ці ладзіў санітарныя праверкі ў аэрапортах. Але багата хто займеў дывідэнды – зарабіў грошы (законна і ня надта), абараніў айчынную сельгасвытворчасць, нарасціў палітычны капітал, ці проста пасмяяўся. Эпідэмія пакуль не стала пошасцю, але пытанні застаюцца. Чытаць далей »

Змешчана ў Аналітыка, Блог | і тэгамі, , , | Каментаваць

Вынікі ўнікальнай аперацыі па трансплантацыі твару абнародаваныя ў ЗША

Бадай самая галоўная медычная навіна тыдня – дэманстрацыя ў ЗША вынікаў першай у краіне і чацвёртай у Свеце трансплантацыі твару. Нагадаю, што пацыенткай брыгады хірургаў з Кліўленду (Агайо) сталася 46-гадовая Коні Калп, якой 5 год таму муж стрэліў у твар з драбавіка. Чытаць далей »

Змешчана ў Блог | і тэгамі, | Каментаваць

Сенсацыйная аперацыя

Клаўдыя Кастылья -- унікальная пацыентка

Клаўдыя Кастылья -- унікальная пацыентка.

Днямі аўтарытэтны брытанскі часопіс The Lancet, а за ім большасць сусветных СМІ паведамілі пра сенсацыйную перамогу, сучаснай еўрапейскай медыцыны. На прэс-канферэнцыі ў Лондане былі раскрыты падрабязнасці першай паспяховай аперацыі па трансплантацыі органа, які вырасцілі ў лабараторыі з дапамогай галамнёвых клетак. Doktar.net разабраўся ў падрабязнасцях. Чытаць далей »

Змешчана ў Блог | і тэгамі | Каментаваць

Шнобелем па медыцыне

У Гарвардскім універсітэце, навучальнай установе, якая дала свету найбольшую колькасць нобелеўскіх лаўрэатаў, адбылася цэрэмонія ўручэння «Шнобелеўскіх прэмій». Узнагароджанні традыцыйна атрымліваюць аўтары найбольш недарэчных, сумнеўных і бязглуздых навуковых дасягненняў і даследванняў. У гэтым годзе прэміі былі ўручаны ў 10 галінах ведаў, у тым ліку і ў медыцыне.

Яе атрымаў Дэн Эрайелі з універсітэта Паўночнай Караліны. Навуковец правеў эксперымент з 2-ма групамі дабраахвотнікаў, якім выдаў абсалютна аднолькавыя плацэба, паведаміўшы, што гэта супрацьболевыя прэпараты. Паводле ўмоваў эксперымента адна група атрымала «лекі» коштам 2,5 даляры за таблетку, а другая — па 10 цэнтаў. Чытаць далей »

Змешчана ў Блог | і тэгамі | Каментаваць